Зыраат Анкара
| Зыраат | |
| Заснаваны | 1981 |
|---|---|
| Чэмпіянат | Эфэлер-ліга |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
Зыраат Банкасы (па-турэцку: Ziraat Bankası) — турэцкі валейбольны клюб з Анкары. Быў заснаваны ў 1981 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Зыраат» быў заснаваны ў 1981 годзе як клюб, які належыў аднайменнаму дзяржаўнаму банку. У пачатку 1990-х гадоў клюб дасягнуў сваіх першых значных посьпехаў, зьявіўшыся ў двух запар фіналах Кубка Турэччыны, дзе саступіў два разы «Эджзаджыбашы», і заняўшы трэці радок у чэмпіянаце ў 1990 годзе. Праз шэсьць гадоў клюб упершыню выйшаў у фінал лігі, дзе зазнаў паразу ад «Халкбанка». Пасьля паразы ў фінале Кубка Турэччыны ў 2009 годзе каманда перамагла ў наступным фінале стамбульскі «Галатасарай», узяўшы першы трафэй. Гэтая перамога прынесла камандзе месца ў Супэркубку Турэччыны, дзе «Зыраат» перамог «Фэнэрбахчэ» ў чатырох сэтах.
У сэзоне 2020—2021 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіянат краіны, перамогшы ў вырашальнай гульні «Фэнэрбахчэ»[1]. Дзякуючы гэтаму посьпеху анкарцы бралі ўдзел у Супэркубку Турэччыны 2021 году, здабыўшы трафэй у матчы супраць «Спор Тота»[2]. Хутка пасьля гэтага каманда зноў стала чэмпіёнам краіны, гэтым разам быўшы мацней за «Халкбанк»[3]. Затым каманда ўзяла свой трэці Супэркубак краіны[4] ды трэці запар чэмпіёнскі тытул[5], а затым чацьвертую перамогу ў Супэркубку[6]. У сэзоне 2024—2025 гадоў клюб узяў Кубак ЭКВ, перамогшы ў двухматчавым фінале польскую «Рэсовію»[7], пасьля чаго каманда ўзяла свой чацьверты чэмпіёнскі тытул[8] і свой пяты Супэркубак[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ AXA Sigorta Efeler Ligi Şampiyonu Ziraat Bankkart. TVF (21.04.2021).
- ↑ 2021 Erkekler Spor Toto Şampiyonlar Kupası’nda Kupa ve Madalyalar Sahiplerini Buldu. TVF (07.10.2021).
- ↑ AXA Sigorta Efeler Ligi’nde Madalya, Kupa ve Ödüller Sahiplerini Buldu. TVF (05.05.2022).
- ↑ Ziraat Bankkart is the Champion in the 2022 Spor Toto Champions Cup. TVF (28.09.2022).
- ↑ 2022-2023 Sezonu AXA Sigorta Efeler Ligi Metin Görgün Sezonu’nda Şampiyon Ziraat Bankkart. TVF (15.05.2023).
- ↑ 2023 Erkekler AXA Sigorta Şampiyonlar Kupası’nda Kupa ve Madalyalar Sahiplerini Buldu. TVF (01.11.2023).
- ↑ Ziraat Bank Ankara lift their maiden CEVCupM trophy. CEV (09.04.2025).
- ↑ SMS Grup Efeler Ligi'nde Şampiyon Ziraat Bankkart. TVF (29.04.2025).
- ↑ 2025 Erkekler AXA Sigorta Şampiyonlar Kupası’nda Kupa ve Madalyalar Sahiplerini Buldu. TVF (21.10.2025).
