Зыгмунт Караль Карвацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зыгмунт Караль Карвацкі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.

Зы́гмунт Ка́раль Карва́цкі (па-польску: Zygmunt Karol Karwacki; псэўданім Станіслаў Бонча (па-польску: Stanisław Bończa); 20 кастрычніка 1893, Чарновец — 4 ліпеня 1916, Касьцюхноўка, цяпер Манэвыцкі раён, Валынская вобласьць, Украіна) — польскі вайсковы дзеяч, капітан (пасьмяротна). З шляхецкага роду Карвацкіх.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Караля, уладара Пасьмехаў і фальварку Чарновец, і Людвікі з Закжэўскіх Карвацкіх. Апроч яго ў сям’і яшчэ былі два сыны: Вацлаў[a] і Стэфан.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў гандлёвай школе ў Кельцах, Варшаве. Ад 1910 удзельнік скаўтынгу й польскіх незалежніцкіх арганізацыяў. У 1912 распачаў сельскагаспадарчае навучаньне ў Кракаве, тады ж далучыўся да Польскіх стралецкіх дружынаў. Неўзабаве стаў падхаружым, а ў 1913 атрымаў ад Юзафа Пілсудзкага афіцэрскую адзнаку “Парасоль”.

Вайсковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 1914 прызначаны правадніком разьведвальнага патрулю на чале з Уладыславам Бяліна-Пражмоўскім (таксама туды ўваходзілі Януш Глухоўскі, Антоні Яблонскі, Стэфан Ганка-Кулеша, Станіслаў Гжмот-Скатніцкі, Людвік Кміціц-Скжынскі). Хутка пераведзены ў групу Мячыслава Рысь-Траяноўскага, якая вырушыла на Кельцэ. Неўзабаве вернуты да кавалерыі Бяліны, як улан, вахмістар, а пасьля шэф 1 швадрону Бяліны браў удзел у карчынскай апэрацыі ў верасьні 1914. 9 кастрычніка 1914 прызначаны падпаручнікам, у кастрычніку стаў камэндантам гарнізону ў Кельцах. У лістападзе 1914 прызначаны кіраўніком роты ў IV батальёне. Быў паранены пад Лаўчувэкам.

Пэўны час быў кіраўніком выведкі й камэндантам Польскае вайсковае арганізацыі ў радамскай акрузе. Неўзабаве быў прызначаны правадыром роты ў 5 палку пяхоты Легіёнаў польскіх. Браў удзел у валынскай кампаніі, дзе 4 ліпеня 1916 загінуў у бітве пад Касьцюхноўкай над Стырам. Быў пахаваны ў брацкай магіле ў Валанчэцку. Пасьмяротна прызначаны капітанам і ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari 5 клясы й Крыжам Незалежнасьці зь мячамі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нарадзіўся ў 1894, гаспадарыў на бацькоўшчыне, быў слынным гадавальнікам коняў, у міжваенны пэрыяд быў віцэ-міністрам сельскае гаспадаркі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]