Зоі Садоўскі-Сынат
| Зоі Садоўскі-Сынат | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 6 сакавіка 2001 (24 гады) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | сноўбордар |
Зоі Садоўскі-Сынат (па-ангельску: Zoi Sadowski-Synnott; 6 сакавіка 2001 году) — новазэляндзкая сноўбардыстка, якая спаборнічае ў слоўп-стайле і біг-эйры. Алімпійская чэмпіёнка і прызэрка. Дзякуючы перамозе ў слоўп-стайле ў 2022 годзе прынесла першы ў гісторыі залаты алімпійскі мэдаль для Новай Зэляндыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню вызначылася на чэмпіянаце сьвету 2017 годзе, дзе ўзяла срэбны мэдаль у слоўп-стайле[4]. Затым выступала за Новую Зэландыю на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане[5], дзе стала ўладальніцай бронзавага мэдаля ў біг-эйры, стаўшы толькі другой новазэляндкай, якая брала алімпійскі мэдаль на зімовых гульнях пасьля Анэліз Кобэргер, якая выйграла срэбра ў жаночым слаламе на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 году[6]. Таксама спартоўка стала наймаладзейшая новазэляндзкая алімпійскай прызэркай. У выніку была абраная сьцяганосцам зборнай на цырымоніі закрыцьця[7].
У студзені 2019 году Садоўскі-Сынат здабыла залаты мэдаль у слоўп-стайле і срэбны мэдаль у біг-эйры на сусьветных экстрэмальных гульнях у ЗША[8]. Празь месяц спартоўка стала пераможцай у слоўп-стайле на чэмпіянаце сьвету 2019 году. Гэты ж вынік паўтарыла праз два гады, пасьпяхова абараніўшы тытул. Сноўбардыстка працягвала зьбіраць мэдалі на сусьветных спаборніцтвах. На сусьветных экстрэмальных гульнях 2022 году яна адначасна стала чэмпіёнкай як у слоўп-стайле, гэтак і біг-эйры[9]. 6 лютага 2022 году Садоўскі-Сынат атрымала залаты мэдаль у спаборніцтвах па слоўп-стайле на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне. Гэта быў першы залаты мэдаль краіны агулам на зімовых Алімпійскіх гульнях[10]. Да золата Садоўскі-Сынат узяла яшчя срэбны мэдаль у біг-эйры, стаўшы першай новазэляндкай, якая здабыла некалькі мэдалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях[11]. У сакавіку 2025 году яна заваявала свой трэці тытул чэмпіёнкі сьвету па слоўп-стайле на чэмпіянаце сьвету 2025 году[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.stuff.co.nz/sport/olympics/101690998/Zoi-Sadowski-Synnotts-double-wildcat-catapults-her-into-NZ-Olympic-folklore
- ↑ http://www.worldsnowboarding.org/riders/zoi-sadowski-synnott/
- ↑ https://dpmc.govt.nz/publications/new-year-honours-list-2023
- ↑ FIS Freestyle Ski and Snowboarding World Championships 2017 Women’s Snowboard Slopestyle Final Results. Medias4.fis-ski.com.
- ↑ Nico Porteous joins brother in team for Winter Olympics, history beckon // Stuff (company), 24.10.2017 г.
- ↑ Bronze medal! Zoi Sadowski-Synnott wins New Zealand’s first Winter Olympics medal since 1992 in Big Air final. The New Zealand Herald (22.02.2018).
- ↑ Zoi Sadowski-Synnott to carry New Zealand flag at closing ceremony // Stuff, 25.02.2018 г.
- ↑ Gold for Kiwi Zoi Sadowski Synnott after late call up to elite US event // Stuff, 27.01.2019 г.
- ↑ Sadowski-Synnott wins again. Radio New Zealand (23.01.2022).
- ↑ Sadowski-Synnott wins slopestyle gold // BBC Sport, 06.02.2022 г.
- ↑ Wilson, Sam. Live Winter Olympics: Zoi Sadowski-Synnott goes for gold again // Stuff, 15.02.2022 г.
- ↑ Olympic champion Zoi Sadowski-Synnott shines to seize third slopestyle world title at 2025 Snowboard World Championships. Olympics.com (21.03.2025).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Сыднэі
- Новазэляндзкія сноўбардысткі
- Сноўбардысты і сноўбардысткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Сноўбардысты і сноўбардысткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году