Перайсьці да зьместу

Зорны шлях: Энтэрпрайз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Зорны шлях: Энтэрпрайз» (па-ангельску: Star Trek: Enterprise) — навукова-фантастычны тэлевізійны сэрыял, створаны Рыкам Бэрманам і Брэнам Брагам, зьяўляецца шостым тэлевізійным сэрыялам (уключаючы мультыплікацыйны) эпапэі «Star Trek».

Пілётная сэрыя «Энтэрпрайзу» — «Разарванае кола» (па-ангельску: Broken Bow) — выйшла на экраны 26 верасьня 2001 году. Апошні эпізод — «Гэтыя вандраваньні…» (па-ангельску: These Are the Voyages…) — быў паказаны 13 траўня 2005 году.

Першыя сэрыі «Энтэрпрайзу» атрымалі высокі рэйтынг, які, зрэшты, імкліва зваліўся яшчэ да канца першага сэзону, і толькі масавая падтрымка фанатаў дазволіла выйсьці на экран другому і трэцяму сэзону. Да чацьвертага сэзону яго прадусараў Рыка Бэрмана і Брэна Брагу, зьмяніў Мэні Ката. Менавіта зьняты ім чацьверты сэзон, паводле словаў фанатаў і крытыкаў, «расчыніў увесь патэнцыял» сэрыялу. Зрэшты, рэйтынг працягнуў падзеньне, і ў 2005 годзе студыя Paramount зьняла сэрыял з этэру.

«Зорны шлях: Энтэрпрайз» зьяўляецца прыквэлам для іншых фільмаў і сэрыялаў эпапэі. Яго дзеяньне пачынае разгортвацца ў 2151 годзе, за сто гадоў да падзеяў сэрыялу «Зорны шлях: Арыгінальны сэрыял».

Чалавецтва зусім нядаўна зьдзейсьніла свой першы кантакт і асвоіла касьмічныя палёты са звышсьветлавой хуткасьцю. Зоркалёт «Энтэрпрайз» (па-ангельску: Enterprise NX-01) пад камандаваньнем капітана Джонатана Арчэра — новы, самы дасканалы зоркалёт флёту, абсталяваны самым хуткім рухавіком «Варп-5», становіцца першым пасланцам чалавецтва ў «далёкім космасе». Яго камандзе патрэбна будзе зрабіць мноства навуковых адкрыцьцяў, уступіць у кантакт з новымі, невядомымі цывілізацыямі, выратаваць Зямлю ад зьнішчэньня і пакласьці пачатак Аб’яднанай Фэдэрацыі Плянэт…

ГеройЗваньнеАкторПасада
Джонатан АрчэрКапітанСкот БакулаКамандзір зоркалёта «NX-01 Энтэрпрайз»
Т'ПолСубкамандэр (у вулканскай герархіі)Джолін БлэлакПершы афіцэр і афіцэр па навуцы
Чарльз «Трып» Такер IIIКамандэрКонар ТрынірГалоўны інжынер
Малькольм РыдЛейтэнантДамінік КітынгАфіцэр па тактыцы
Хошы СатоЭнсінЛінда ПакАфіцэр па сувязі
Трэвіс МайнвізэрЭнсінЭнтані МантгомерыРулявы
ФлоксДоктарДжон БілінгсліГалоўны лекар