Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза
Star Wars Episode I: The Phantom Menace
Star Wars Phantom Menace poster.jpg
Жанр навукова-фантастычны фільм[1][2][3][4][5][6][7], баявік[1][2][3][5][7], прыгодніцкі фільм[1][2][3][5][6][7] і фэнтэзійны фільм
Рэжысэр Джордж Лукас
Прадусар
Сцэнарыст Джордж Лукас
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Дэвід Татэрсоўл
Мантаж Ben Burtt[d]
Вытворчасьць 20th Century Fox, Lucasfilm
Дата выхаду 1999
Час 133 хвіліны
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $115 мільёнаў
Прыбытак $1 027 044 677
Наступны Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза» (па-ангельску: Star Wars Episode I: The Phantom Menace) — эпічны навукова-фантастычны фільм амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Гэта чацьверты па ліку фільм кінасагі Зорныя войны, але храналягічна першы фільм. Прэм’ера фільму адбылася 19 траўня 1999 року, амаль праз 16 рокаў пасьля прэм’еры папярэдняга фільму «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая». Першы фільм прыквэлу «Зорных войнаў» сабраў каля 924,3[8] мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце. У 2012 року адбылася другая прэм’ера фільму, пераапрацаванага ў 3D. Бюджэт фільму склаў 115 мільёнаў.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля выхаду апошняй часткі кінасагі «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая» Джордж Лукас паведаміў, што зьбіраецца распачаць працу над першым эпізодам новай трылёгіі да 20-годзьдзя прэм’еры фільму «Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея». Працу над прыквэлам «Зорных войнаў» Джордж Лукас распачаў 1 лістапада 1994 року. Сцэнар для фільму быў напісаны на аснове 15-старонкавага рэжысэрскага накіду, зробленага ў 1976 року. Гэты накід выкарыстоўваўся, каб было магчыма прасачыць гісторыю пэрсанажаў і падзеяў, што адбыліся перад арыгінальнай трылёгіяй. Працоўнай назвай быў «Пачатак» (па-ангельску: Genesis/Beginning), пазьней Джордж Лукас апублікаваў сапраўдную назву — «Цьмяная пагроза». У адрозьненьне ад назваў іншых частак сагі, назва першага фільму мусіла быць таямнічай, каб падкрэсліць нявызначанасьць лёсу Энакіна.

Для пастаноўкі трукаў у новай трылёгіі быў наняты Нік Гілард. Ён распрацаваў новы стыль бойкі на сьветлавых мечах. У адным з інтэрвію Гілард заявіў, што бой на сьветлавых мечах — нешта накшталт гульні ў шахматы, «дзе кожны ход павінен быць прадуманы». Лукас пазьней адзначыць, што джэдаі ў большай ступені «пасярэднікі», чым жаўнеры, таму рукапашны бой дазваляе паказаць больш духовасьць і інтэлектуальную ролю джэдаяў.

Здымкі пачаліся 26 чэрвеня 1997 року й скончыліся 30 верасьня 1997 року. У асноўным яны праходзілі ў студыі «Leavesden Film» у Ангельшчыне, здымкі пустыні плянэты Татуін і падзеяў на гэтай плянэце здымаліся ў Тунісе. Каралеўскі палац на плянэце Набу здымаўся ў італьянскім палацы ў горадзе Казэрта. Для арыгінальнай трылёгіі былі створаны 9 мадэлей R2-D2. Сем зь іх былі здольныя езьдзіць па пустыні, адна для Кэні Бэйкера, і адна была здольная варушыць 3 нагамі. На працягу здымак арыгінальнай трылёгіі мадэлі, што працавалі ў пустыні, хутка ламаліся, бо іх рухавік забруджваўся жвірам. Каб пазьбегнуць гэткіх праблем у новым фільме, Лукас даручыў дзьвюм кампаніям — «Industrial Light & Magic» і брытанскаму аддзелу сваёй працоўнай групы па спэцэфэктах — стварыць новую вэрсію R2-D2.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі фільму адбываюцца за 32 рокі да бітвы пры Явіне 4 й 10 рокаў да пачатку «вайны клонаў». Два рыцары-джэдаі — настаўнік Квай-Гон Джын і ягоны вучань Обі-Ван Кенобі — прызначаюцца амбасадарамі й накіроўваюцца на касьмічную станцыю Гандлёвай фэдэрацыі для вырашэньня гандлёвага канфлікту паміж ёй і плянэтай Набу. Перамовам не наканавана адбыцца. Касьмічны карабель амбасадараў зьнішчаюць у доку станцыі Гандлёвай фэдэрацыі, а саміх джэдаяў спрабуюць забіць. Квай-Гон Джын разам з Обі-Ван Кенобі бягуць на плянэту Набу. Тым часам Гандлёвая фэдэрацыя па загаду Дарта Сыдыюса ажыцьцяўляе захоп плянэты Набу. На паверхні плянэты Квай-Гон Джын выратоўвае ад баявога дроіда мясцовага жыхара Джа Джа Бінкса. Джа Джа згаджаецца дапамагчы джэдаям і паказвае ім шлях у падводны горад гунганаў. Уладар гораду адмаўляе амбасадарам у дапамозе. Ён не сябруе з надводнымі жыхарамі плянэты і абараняць іх ад агрэсіі зь боку Гандлёвай фэдэрацыі не зьбіраецца, але дае джэдаям падводны човен, каб тыя маглі хутка дабрацца да сталіцы, гораду Цід.

Гандлёвая фэдэрацыя пасьпявае ўзяць у закладнікі каралеву Падмэ Амідалу. Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі вызваляюць Падмэ і разам бягуць з Набу на плянэту Карусант. У космасе карабель каралевы абстрэльваюць. Дзякуючы дроіду R2-D2, які здолеў крыху адрамантаваць карабель, джэдаі й каралева дабіраюцца да Татуіну. На Татуіне карабель робіць вымушаную пасадку дзеля якаснага рамонту. На плянэце Квай-Гон Джын сустракае Энакіна Скайўокера, які зьўляецца рабом Ўота, мясцовага вельмі сквапнага гандляра тэхналягічным абсталяваньнем. Энакін прапаноўвае гасьцям сваю хатку, дзе ён жыве разам са сваёй маці Шмі Скайўокер, якая таксама належыць Ўота. Квай-Гон адчувае ў хлопчыку вялікую моц і вырашае вызваліць яго. Ён лічыць Энакіна абраным. Аднак вызваліць хлопца вельмі складана, бо Ўота ня хоча даваць Энакіну волю й прадаваць таксама ня хоча. Адзінае, на што ён згаджаецца, гэта ісьці ў заклад. Каб атрымаць абсталяваньне для карабля й сваю волю, хлопчык мусіць перамагчы ў вельмі небясьпечных гонках. Аднак моц на баку будучага джэдая, і Энакін перамагае ў гонках. Перад самым адлётам на Квай-Гон Джына нападае сытх Дарт Мол. Квай-Гон вымушаны адступіць.

Пад час палёту на Карусант паміж хлопцам і каралевай узьнікае сымпатыя. На Карусанце Квай-Гон Джын паказвае Энакіна Радзе джэдаяў. Але тыя ня хочуць, каб хлопчык пачынаў навучаньне, тлумачачы сваё рашэньне вельмі вялікім узростам Энакіна. Нягледзячы на забарону ордэна, Квай-Гон Джын пачынае сам вучыць Энакіна. Тым часам у галяктычным сэнаце ідуць спрэчкі наконт канфлікту вакол плянэты Набу. Амідала выказвае ў сэнаце вотум недаверу канцлеру Вэлоруму. На ягонае месца абіраецца таямнічы канцлер Палпатын. Падмэ вырашае ляцець на сваю родную плянэту й бараніць яе незалежнасьць. Разам з Амідалай на Набу Рада джэдаяў адпраўляе Квай-Гон Джына й Обі-Вана Кенобі, таксама разам зь імі туды ляціць і Энакін Скайўокер.

На плянэце Падмэ яднаецца з народам гунганаў. Гунганы выстаўляюць супраць захопнікаў сваіх ваяроў. Падмэ ў гэты час разам з джэдаямі захоплівае каралеўскі палац, але ўсё зьмяняецца, калі зьяўляецца Дарт Мол. Пачынаецца бойка паміж двума джэдаямі й сытхам. Обі-Ван Кенобі забівае Дарта Мола, але за некалькі хвілін да гэтага Дарт Мол пасьпявае забіць стомленага Квай-Гон Джына. Паміраючы, Квай-Гон просіць Обі-Вана навучыць хлопчыка і зрабіць зь яго сапраўднага джэдая. Тым часам Энакін, якому Квай-Гон загадаў схавацца ў кабіне зьнішчальніка, выводзіць гэты карабель на арбіту баявой станцыі дроідаў. Трапляючы ў самае пекла бітвы, Энакіну шанцуе й ён зьнішчае галоўны кіруючы цэнтр баявых дроідаў. Такім чынам ён адным ударам зьнішчыў усё войска дроідаў.

Рада джэдаяў дае дазвол Обі-Вану вучыць Энакіна, Квай-Гон Джына крэмуюць, жыхары плянэты Набу сьвяткуюць перамогу.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3D[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2012 року фільм «Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза» выйшаў у 3D.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагрозасховішча мультымэдыйных матэрыялаў