Энэргетык-БДУ Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зорка-ВА-БДУ Менск»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Энэргетык-БДУ
FK Zorka-BDU.gif
Заснаваны 1996
Горад Менск, Беларусь
Стадыён РЦАП-БДУ
Умяшчальнасьць: 1500
Галоўны трэнэр Уладзімер Бяляўскі
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2018 Першая ліга, 2 месца (павышэньне)
Афіцыйны сайт

«Энэргетык-БДУ» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Заснаваны ў 1996 годзе. У 2002—2005 гадах выступаў у найвышэйшай лізе. Клюб мае сярод сваіх выхаванцаў такіх футбалістаў, як Аляксандар Быліна, Аляксей Сквярнюк, Валеры Апанас і некаторых іншых. У 2018 годзе каманда заняла другое месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права на ўдзел у найвышэйшай лізе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў другую лігу, адкуль празь некалькі гадоў падвысіўся спачатку да першай, а потым і да найвышэйшай лігі. У эліце беларускага футболу клюб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў першую, а потым і ў другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

У сэзоне 2013 году клюб вёў барацьбу за выхад у першую лігу, але ў канцы сэзону саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым ня менш, пасьля адмовы «Нёману» ад павышэньня ў лютым 2014 году менчукі ўсё ж такі атрымалі магчымасьць выступіць у першай лізе[1]. У сакавіку 2014 году «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па ранзе дывізіёне[2].

У сэзоне 2014 году склад каманды амаль не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, дасьведчанага Валерыя Апанаса, то ўзрост гульцоў не пераўзыходзіў 27 гадоў, а пасьля зыходу ўлетку 2014 году з каманды лідэраў, Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча, якія адправіліся ў магілеўскі «Дняпро», увогуле 23 гадоў. Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя гульцы бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш пунктаў, і ў выніку каманда скончыла сэзон на 9 месцы. Пры гэтым, паводле колькасьці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасьля мазырскай «Славіі».

На сэзон 2015 году ў каманду зноўку вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Таксама, клюб дапоўнілі дасьведчаныя гульцы Аляксандар Быліна, які выступаў за клюб яшчэ ў часы знаходжаньня «Зоркі-БДУ» ў найвышэйшай лізе, і найлепшы бамбардзір у гісторыі першай лігі Юры Мархель, які таксама раней выступаў за менскі клюб. Дзякуючы такому ўзмацненьню «Зорка-БДУ» на старце сэзону разглядаецца спэцыялістамі як адзін з асноўных прэтэндэнтаў на падвышэньне ў клясе[3]. Новы сэзон каманда пачала зь перамогі на родным стадыёне РЦАП-БДУ над клюбам «Баранавічы» зь лікам 4:2.

Перад пачаткам сэзону 2017 году назва «Зорка»-БДУ была зьмененая на «Энэргетык»-БДУ[4].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на жнівень 2019 году[5]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Артур Лясько 1984
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Наско 1996
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Усевалад Садоўскі 1996
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Арцём Шкурдзюк 1998
5 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Грачышка 1989
6 Сьцяг Францыі ПА Жэрэмі Мавату 1997
7 Сьцяг Казахстану ПА Жахангір Хаджамаў 1996
9 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Яўген Юдчыц 1996
11 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Раман Плехаў 1997
12 Сьцяг Лібэрыі Аб Юджын Свэн 1999
13 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Іван Кісель 1998
14 Сьцяг Кыргыстану ПА Атай Джумашаў 1998
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Сьвірэпа 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Ільля Шкурын 1999
18 Сьцяг Францыі Нап Айк Мусаханян 1998
20 Сьцяг Бразыліі ПА Віктар Дыяс 2000
22 Сьцяг Лібэрыі ПА Дэйвід Твэ 1998
23 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Васіль Соўпель 1999
25 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Яўген Война 2000
27 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Гірс 1997
30 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Аляксей Харытановіч 1995
33 Сьцяг Бразыліі Аб Алекс Флавію 1993
35 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Альшанік 1999
39 Сьцяг Расеі ПА Арсень Канцадайлаў 1997
44 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Садоўскі 1997
76 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Максім Кавальчук 2000

Рэзэрвовы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзьмітры Сыравацкі 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Вадзім Альшанец 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Даніла Бакулін 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Закрэўскі 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Кончыц 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Данііл Мірошнікаў 2000
Сьцяг Расеі Аб Аляксей Саўчанка 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Шорац 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Базылюк 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Батурын 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Валянцін Вяргейчык 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Запатылок 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Максім Казюрэнка 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ягор Кашко 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Максім Ткацэвіч 2001
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аліхан Фазылаў 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Даніла Шашалевіч 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Гаўрыльчык 2000
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Давідоўскі 1999
Сьцяг Расеі Нап Іслам Эміркуліеў 1999

У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Андрэй Сіненка («Смаргонь», да канца сэзону 2019 году[6]) 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільля Рашчэня («Інкамспорт», да канца сэзону 2019 году[7]) 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Харнаўцоў («Смаргонь», да канца сэзону 2019 году[6]) 1997

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Другая 7 36 18 4 14 54–41 58
2013 Другая 3 24 14 7 3 45–16 49
2014 Першая 9 30 12 4 14 50–48 40
2015 Першая 10 30 10 10 10 47–47 40
2016 Першая 10 26 9 6 11 33–41 33
2017 Першая 6 30 12 8 10 39–30 44
2018 Першая 2 Green Arrow Up Darker.svg 28 21 4 3 69–24 67

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 2 1 0 1 2–2
2013—2014 1/16 2 1 0 1 1–3
2014—2015 1/8 3 2 0 1 6–1
2015—2016 1/32 1 0 0 1 0–2
2016—2017 1/16 1 0 1 0 0–0
2017—2018 1/32 1 0 0 1 2–3
2018—2019 1/16 2 0 1 1 1–2
2019—2020 1/8 2 1 0 1 8–3

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]