Знахар (фільм, 1937)
Знахар![]() | |
Znachor | |
Жанр | драматычны фільм[d][1] |
---|---|
Рэжысэр | Міхал Вашынські |
Сцэнарыст | Анатоль Стэрн |
У ролях | Казімеж Юноша-Стэмпоўскі, Эльжбета Баршчэўская, Вітольд Захарэвіч, |
Кампазытар | Хенрык Варс |
Апэратар | Альбэрт Выверка |
Дата выхаду | 1937 |
Краіна | Польшча |
Мова | польская |
Наступны | Прафэсар Вільчур |
Старонка на IMDb |
Зна́хар (па-польску: Znachor) — фільм польскага рэжысэра Міхала Вашынськага, экранізацыя аднайменнага раману 1937 году беларуска-польскага пісьменьніка Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жонка вядомага хірурга, прафэсара Вільчура ўцякае з палюбоўнікам, прыхапіўшы з сабой іх непаўналетнюю дачку Марысю. Спустошаны лекар, блукаючы па горадзе трапляе ў шынок, дзе яго абрабавоўваюць і зьбіваюць, у выніку чаго ён губляе памяць. Не памятаючы, хто ён такі, пасьля некалькіх гадоў блуканьняў ён знаходзіць прытулак у вёсцы ў млынара. З часам ён набывае рэпутацыю выдатнага лекара.
Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Казімеж Юноша-Стэмпоўскі — Рафал Вільчур
- Эльжбета Баршчэўская — Беата, жонка прафэсара Рафала Вільчура, а таксама Марыся Вільчур
- Вітольд Захарэвіч — Лешэк Чыньскі