Зваротная спружына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Няпоўная разборка пісталета ТТ. Зваротная спружына з накіроўваючай утулкай — трэцяя дэталь зьверху

Зваротная спружына — спружына ў мэханізьме аўтаматычнай зброі, прызначаная для звароту рухомых частак зброі — затвора, часам ствала, у зыходнае становішча пасьля стрэлу. У пераважнай большасьці ўзораў зброі ўяўляе сабой вітую цыліндрычную спружыну, якая працуе на сьціск, аднак сустракаюцца сыстэмы з пласьціністай (раньнія варыянты пісталета Люгера) або сьпіральнай (ручны кулямёт Люіса ўзору 1915 г.) зваротнай спружынай.

Літэратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Матэрыяльная частка стралковай зброі = Материальная часть стрелкового оружия / Под ред. А. А. Благонравова. — М.: Оборонгиз НКАП, 1945.
  • А. Б. Жук Энцыкляпэдыя стралковай зброі = Энциклопедия стрелкового оружия.