Перайсьці да зьместу

Звадкаваны вуглевадародны газ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Звадкаваны вуглевадародны газ
тып сумесі хімічных рэчываў
Падкляса адсумесь Рэдагаваць
Прызначэньнепаліва Рэдагаваць
Небяспекаузьдзеяньне звадкаванага вуглевадароднага газу Рэдагаваць
Ідэнтыфікатар NIOSH Pocket Guide0679 Рэдагаваць
Мае якасьцьгаручы газ, сьціснутая вадкасьць Рэдагаваць

Звадкаваны вуглевадародны газ (ЗВГ) — сумесь прапану і бутану.

Атрымліваецца ў выніку нафтаперапрацоўкі, а таксама са спадарожнага нафтавага газу пры здабычы нафты. Цяжэйшы за паветра, таму назапашваецца ў прыямках. Мяжа выбуховасьці складае ад 2,1 да 9,4 % ад абсягу ў паветры. Узгараньне адбываецца пры нагрэве ад +360 да +450 °C у залежнасьці ад суадносінаў прапану і бутану. Выдатак ЗВГ у якасьці рухавіковага паліва на 5—15 % вышэйшы, чым пры выкарыстаньні звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), які пераважна складаецца з мэтану[1].

Ня мае адценьня, смаку і паху. Дзейнічае задушліва і дурманліва на чалавека. Можа захоўвацца ў балёне для побытавага карыстаньня. Трапляньне вадкіх рэштак ЗВГ на адкрытую скуру прыводзіць да абмаражэньня, якое нагадвае апёк. Празь цяжэйшасьць за паветра засяроджваецца ўнізе памяшканьняў і назапашваецца ў падвале і нізінах, выветрываньне адкуль патрабуе прадзьмуваньня[2].

Звадкаваны вуглевадародны газ служыць у якасьці пячнога або самаходнага паліва ў залежнасьці ад складу.

  • Аўтамабільны прапан-бутан (ПБА). Служыў у якасьці паліва для самаходаў. Меў актанавы лік 89 паводле рухавіковага спосабу вызначэньня, які даваў ніжэйшы лік за намінальны паводле дасьледчага спосабу. Зьмяшчаў ад 40 да 60 % прапану.
  • Сумесь тэхнічных прапану і бутану (СПБТ). Доля бутану і бутылену меншая за 60 %. Выкарыстоўвалася як побытавае і прамысловае паліва.
  • Тэхнічны бутан (БТ). Сумесь з больш як 60 % бутану і бутылену. Служыў у якасьці побытавага і прамысловага паліва.
  • Звадкаваны нафтавы газ (ЗНГ). Служыў палівам для рухавікоў унутранага згараньня. Зьмяшчаў прынамсі 20 % прапану[3].
  • Аўтамабільны прапан (ПА). Утрымліваў ад 75 да 95 % прапану. Меў актанавы лік 89 паводле рухавіковага спосабу.
  • Тэхнічны прапан (ПТ). Зьмяшчаў 75 % прапану і прапілену[4].

«Беларуснафта» вырабляла з нафты ўласнай здабычы 5 відаў звадкаванага вуглевадароднага газу (ЗВГ), якія прадавала праз уласную сетку аўтазаправачных станцыяў у Беларусі: аўтамабільны і тэхнічны прапан, аўтамабільны прапан-бутан (ПБА), сумесь тэхнічных прапану і бутану (СПБТ), а таксама тэхнічны бутан[5]. «Нафтан» выпускаў 3 віды ЗВГ з замежнай нафты паводле стандарту СТБ 2262-2012: аўтамабільны і тэхнічны прапан, а таксама аўтамабільны прапан-бутан[6]. «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» вырабляў 4 віды ЗВГ: аўтамабільны прапан-бутан, СПБТ, тэхнічны бутан і звадкаваны нафтавы газ (ЗНГ)[3].

  1. ^ Выкарыстаньне капрымаванага прыроднага газу ў якасьці маторнага паліва // Столінскі раённы выканаўчы камітэт, 2 красавіка 2024 г. Праверана 18 чэрвеня 2025 г.
  2. ^ Бясьпечнае карыстаньне газам у побыце // Крупскі раённы выканаўчы камітэт, 10 верасьня 2021 г. Праверана 18 чэрвеня 2025 г.
  3. ^ а б Газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя (рас.) // ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», 2025 г. Праверана 18 чэрвеня 2025 г.
  4. ^ Газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя (рас.) // ВА «Беларуснафта», 2025 г. Праверана 18 чэрвеня 2025 г.
  5. ^ Прадукцыя // ВА «Беларуснафта», 2025 г. Праверана 18 чэрвеня 2025 г.
  6. ^ Усе нафтапрадукты // ААТ «Нафтан», 2025 г. Праверана 18 чэрвеня 2025 г.