Мужчынская зборная Славаччыны па баскетболе
Славаччына Slovenská republika | |||
Асноўныя зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Рэйтынг ФІБА | 60 (26 лістапада 2024) | ||
Чалец ФІБА з | 1993 | ||
Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
Фэдэрацыя | СБА | ||
Трэнэр | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 0 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 0 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты Эўропы | |||
Удзелаў | 0 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Форма | |||
| |||
Спасылкі | |||
Вэб-старонка | |||
(абнаўленьне: 25 сьнежня 2024) |
Збо́рная Слава́ччыны па баскетбо́ле — нацыянальная зборная Славацкай рэспублікі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе. Склад каманды вызначае Славацкая баскетбольная асацыяцыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1993 год Славаччына была часткай Чэхаславаччыны, таму гульцы славацкага паходжаньня бралі ўдзел у матчах баронячы гонар зборнай Чэхаславаччыны. Адным з самых вядомых гульцоў, якія нарадзіліся ў Славаччыны і выступалі за гэтую зборную ў матчах міжнароднага узроўню, быў Станіслаў Кропілак. Гэты выбітны славацкі гулец дапамог зборнай здабыць мэдалі трох чэмпіянатаў Эўропы ў 1977, 1981 і 1985 гадах.
Пасьля разьдзелу Чэхаславаччыны зборная Славаччыны ў першыя гады шмат разоў спрабавала прабіцца на чэмпіянат Эўропы, але кожным разам не давала рады ў гэтай справе. На адборы на чэмпіянат Эўропы 1995 году зборная здолела заняць першы радок у першай адборачнай групе, здабыўшы пяць перамог у пяці матчах. У наступным этапе Славаччына саступіла зборным Харватыі і Швэцыі. На адборы да чэмпіянату Эўропы 1997 году зборная перамагла зборную Грузіі ў першым матчы групы, аднак усе астатнія дзевяць матчаў былі няўдалымі. У тым ліку зборная Славаччыны двойчы саступіла зборнай Беларусі. У наступным адборы да кантынэнтальнага першынства Славаччына была першай у групе на пачатковым этапе, але ў другім раўндзе зноў была па-за бортам адбору. З 2005 па 2011 гады славацкія баскетбалісты спаборнічалі ў Дывізіёне Б чэмпіянату Эўропы, але посьпехаў бракавала і там.
У адборы да чэмпіянату Эўропы 2015 году каманда на першым этапе каманда ня выйсьці з групы, а ў адным з матчаў зборная Славаччыны зазнала разгромную паразу ад зборнай Беларусі зь лікам 114:73. На другім этапе каманда ў шасьці матчах не здабыла аніводнай перамогі. У першым адборы да чэмпіянаце сьвету 2019 году зборная Славаччыны заняла апошняе месца ў групе, здабыўшы перамогу толькі ў адзінай з шасьці гульняў, стаўшы мацнейшай толькі ў матчы супраць зборнай Швэцыі.
Удзел у спаборніцтвах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кваліфікацыя чэмпіянату Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1995: 4-я ў групе A
- 1997: 6-я ў групе A
- 1999: 5-я ў групе A
- 2001: 6-я ў групе A
Перадкваліфікацыя чэмпіянату Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2003: 3-я ў групе B
- 2005: 2-я ў групе B
- 2007: 4-я ў групе B
- 2009: 3-я ў групе B
- 2011: 3-я ў групе C
Кваліфікацыя чэмпіянату Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2013: 6-я ў групе A
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына Славацкай баскетбольнай асацыяцыі (славацк.)
- Профіль (анг.) на бачыне ФІБА
- Профіль (анг.) на бачыне ФІБА-Эўропа
|