За свабодную Беларусь (1942)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«За свабодную Беларусь» — савецкая франтавая газэта. Выдавалася з 18 сакавіка да лістапада 1942 году на беларускай мове Палітупраўленьнем Калінінскага фронту пры ўдзеле ЦК КП(б)Б.

Рэдактар — Ільля Гурскі. Была разьлічана на беларускіх савецкіх партызан і жыхароў акупаванай немцамі тэрыторыі БССР. Выпускала сатырычны лісток «Партызанская дубінка».

Жыве Беларусь![рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Жыве Беларусь!

На старонках газэты (нумар 158 за 27 верасьня 1942 году) друкаваўся тэкст «Партызанскага маршу» з поклічам Жыве Беларусь![1] (аўтар тэксту[a] — Пімен Панчанка[2])

«

 «На прускага ката
За вёску і хату!» —
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве![3][4]

»

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аснова тэксту — пераклад на беларускую мову верша Аляксея Суркова(ru)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]