Заян Ўільямсан
| Заян Ўільямсан | ||
| Пазыцыя: | цяжкі форвард | |
| Рост: | 198 см | |
| Вага: | 129 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 6 ліпеня 2000[2][1] (25 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
1, драфт НБА 2019 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Нью-Арлеан Пэліканз | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2018—2019 | Д’юк Блю Дэвілз[d] | |
| 2019— | Нью-Арлеан Пэліканз | |
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Naismith College Player of the Year[d] (2019) прыз імя Джона Вудэна[d] (2019) Oscar Robertson Trophy[d] (2019) Associated Press College Basketball Player of the Year[d] (2019) NABC Player of the Year[d] (2019) Sporting News Men's College Basketball Player of the Year[d] (2019) першакурснік года па версіі USBWA[d] (2019) Karl Malone Award[d] (2019) Atlantic Coast Conference Men's Basketball Player of the Year[d] (2019) Atlantic Coast Conference Men's Basketball Rookie of the Year[d] (2019) ACC Athlete of the Year[d] (2019)
| ||
| Статыстыка на NBA.com | ||
Заян Ўільямсан (па-ангельску: Zion Williamson; нар. 6 ліпеня 2000 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Нью-Арлеан Пэліканз». Выступае на пазыцыі цяжкага форварду. У 2020 годзе быў улучаны ў першую каманду пачаткоўцаў НБА. У 2021 годзе стаў чацьвертым наймаладзейшым гульцом НБА, абраным для ўдзелу ў матчы ўсіх зорак НБА[6].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]20 чэрвеня 2019 году быў абраны ў першым раўндзе драфту НБА пад агульным першым нумарам клюбам «Нью-Арлеан Пэліканз»[7]. 1 ліпеня падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам. 13 кастрычніка падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі пашкодзіў калена, таму запачаткаваў кар’еру толькі праз тры месяцы, зьявіўшыся 22 студзеня 2020 году ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз», дзе набраў 22 пункты і зрабіў 7 падбораў. Пазьней Ўільямсан стаў першым маладзёнам, які набраў больш за 20 пунктаў у 10 гульнях запар. 1 сакавіка ён набраў рэкордныя за кар’еру 35 пунктаў у гульні супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[8]. Паводле вынікаў сэзону баскетбаліст стаў самым выніковым пачаткоўцам лігі, а таксама заняў другое месца паводле колькасьці падбораў. 15 верасьня ён улучаны ў зборную пачаткоўцаў НБА.
12 лютага 2021 году гулец абнавіў свой бамбардзірскі рэкорд, назьбіраўшы 36 пунктаў у матчы супраць «Далас Мавэрыкс». 23 лютага ён быў названы ўдзельнікам матчу ўсіх зорак НБА. Цягам сэзону ўсталяваў рэкорд паводле колькасьці матчаў запар зь ня менш чым 20-ю пунктамі пры 50% выніковасьці, стаўшы другім пасьля Шакіла О’Ніла гульцом у ністорыі. У міжсэзоньне ён атрымаў траўму, празь якую выбыў з гульні на ўвесь сэзон.
6 ліпеня 2022 году гулец склаў новы пяцігадовы кантракт з клюбам на суму 193 мільёны даляраў. Ўільямсан вярнуўся на пляцоўку пасьля акрыяньня 4 кастрычніка 2022 году, набраўшы 13 пунктаў, чатыры падборы, адну перадачу і адзін перахоп у перадсэзоннай пераможным матчы над «Чыкага Булз»[9]. 28 сьнежня баскетбаліст набраў рэкордныя для сябе 43 пункты ў матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[10]. У студзені 2023 году зноў выбыў праз траўму. Наступнае зьяўленьне гульца адбылося ўжо ў новым сэзоне. Пачатак сэзону 2024—2025 гадоў ён прапусьціў праз пашкоджаньне[11], а вярнуўся да гульняў толькі 8 студзеня 2025 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в г д Zion Williamson // FIBA database
- ^ а б в Basketball Reference (анг.) // Basketball Reference
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ а б Sports-Reference.com (анг.)
- ^ а б https://www.nba.com/draft/2019/board#/
- ^ «Zion Williamson selected to 2021 NBA All-Star Game». NBA.
- ^ «Pelicans pick Zion to open draft; Morant goes 2nd». ESPN.
- ^ Botkin, Brad (1.03.2020). «Zion Williamson goes toe to toe with LeBron James, extends teenage record with a career-high 35 points». CBS Sports.
- ^ DiGiovanni, Sam (5.10.2022). «'Couldn’t show them everything': Zion Williamson teases much more to come after epic return to Pelicans». ClutchPoints.
- ^ Guinhawa, Angelo (28.12.2022). «Pelicans star Zion Williamson’s wild 43-point night sends NBA Twitter into frenzy». ClutchPoints.
- ^ Guillory, William (8.01.2025). «Zion Williamson finally returned to the Pelicans. Now comes the important part». The Athletic.