Засталь Зялёна Гура
| Засталь | |
| Заснаваны | 1946 |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Зялёна Гура, Польшча |
| Арэна | Заля Зялёнай Гуры Зьмяшчальнасьць: 6080 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Польшчы |
| Форма | |
| Клюбныя колеры | |
|
| |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
«За́сталь» (па-польску: Zastal) — польскі прафэсійны баскетбольны клюб, з гораду Зялёна Гура. Створаны ў 1946 годзе. У найвышэйшай лізе дэбютаваў у 1984 годзе. Упершыню стаў чэмпіёнам Польшчы ў 2013 годзе. Двухразовы ўдзельнік гульняў у Эўралізе (2014 і 2016) і чвэрцьфіналіста Эўракубку (2016). З 2018 па 2022 гады выступаў у Адзінай лізе ВТБ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1946 годзе пад назвай «Зялёні», і ў наступныя гады некалькі разоў зьмяняў назву. Сярод назваў каманды былі «Сталь», «Вагма» і «Лехія». У пачатку 1960-х гадоў каманда стала спаборнічала ў трэцім дывізіёне Польшчы пад назовам «Лехія». У сэзоне 1966—1967 гадоў клюб упершыню прабіўся ў другі дывізіён. У 1968 годзе каманда ўзяла новы назоў, якім карыстаецца дасюль, — «Засталь».
У сэзоне 1983—1984 гадоў «Засталь» упершыню ў гісторыі прасунуліся ў найвышэйшы дывізіён Польскай баскетбольнай лігі. Клюб заставаўся там доўгі час, аднак у сэзоне 1999—2000 гадоў зь фінансавых чыньнікаў быў вымушаны пакінуць лігу. Гэтыя праблемы прывялі да таго, што «Засталь» апусьціўся ажно ў Трэцюю лігу. У чэрвені 2001 году ўладальнікам каманды стала спартовае акцыянэрнае таварыства «Грона», а праз сэзон клюб вярнуўся ў другі дывізіён.
У сэзоне 2009—2010 гадоў «Засталь» заняла другі радок у Першай лізе і зноў вярнулася ў элітны дывізіён. У гэты час пачаліся залатыя гады для клюбу. У сэзоне 2011—2012 гадоў каманда заняла трэці радок у лізе. Праз спонсарскія чыньнікі ўлетку 2012 году каманда пачала называцца «Стэльмэт». У сэзоне 2012—2013 гадоў зялёнагурскі клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны, кваліфікаваўшыся ў Эўралігу 2013—2014 гадоў. У наступныя гады клюб стала змагаўся за тытул чэмпіёна Польшчы, а таксама гуляў у Эўропе. Пасьля польскі клюб далучыўся да Адзінай лігі ВТБ, дзе ў тым ліку спаборнічаў зь менскімі «Цмокамі». 24 лютага 2022 году каманда спыніла свае выступы ў Адзінай лізе ВТБ праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну[1].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальныя турніры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэмпіянат Польшчы:
Кубак Польшчы:
Супэркубак Польшча:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Official statement. Zielona Gore official Twitter accound (24.02.2022).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт.
- Профіль на Eurobasket.com
