Запольле (Пінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запольле
трансьліт. Zapoĺlie
Першыя згадкі: 1488
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Асьнежыцкі
Насельніцтва: 1244 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225750[2]
СААТА: 1254876031[3]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°9′1″ пн. ш. 26°5′16″ у. д. / 52.15028° пн. ш. 26.08778° у. д. / 52.15028; 26.08778Каардынаты: 52°9′1″ пн. ш. 26°5′16″ у. д. / 52.15028° пн. ш. 26.08778° у. д. / 52.15028; 26.08778
Запольле на мапе Беларусі ±
Запольле
Запольле
Запольле
Запольле
Запольле
Запольле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Запо́льле[4] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Запольле ўваходзіць у склад Асьнежыцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі адносяцца да 1488 року[5]. У 1496 годзе Вайвошка Разіевіч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Запольля Федзьку Тышкевічу, пазьней яно перайшло ва ўласнасьць Друцкіх-Любецкіх. Пасьля замужжа Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска пераходзіць да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленьні фальварак пераходзіць у спадчыну да іхняга сына Вандаліна. Вандалін жа аддае Запольле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 року выходзіць замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Запольля быў іхні сын Стэфан Мар’ян Вандалін.

У Запольлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Памятны візыт адбыўся ў 1784 року. На запольскім полі быў праедзены агляд войскаў, затым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.

У час Вялікай Айчыннай вайны сядзібу займалі салдаты вэрмахта, пасьля вайны выкарыстоўвалася як жылая. Будынак захаваўся і цяпер.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 1354 жыхары
  • 2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
  • 2009 год — 1244 жыхароў[1]

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзібны дом

У вёсцы знаходзіцца сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў з паркам (пабудаваны ў XVII стагодзьдзі — 1-й палове XX стагодзьдзя). Сядзібны дом пабудаваны ў 1920-я гг. і захаваўся да сёньняшняга дня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Заполье - список улиц. Телефонный код 8-0165 Белпошта
  3. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 223
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 585.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запольле (Пінскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў