Перайсьці да зьместу

Замосьце (Каленкавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замосьце
лац. Zamoście
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Каленкавіцкі
Сельсавет Нахаўскі
Дата заснаваньня перад 1560 годам
Часавы пас
Каардынаты 52°15′11″ пн. ш. 29°37′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▼266 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2345
Паштовы індэкс 246181
СААТА 3223862036
Нумарны знак 3
Замосьце на мапе Беларусі ±
Замосьце
Замосьце
Замосьце
Замосьце
Замосьце
Замосьце

Замо́сьце[1] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. У складзе Нахаўскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Межы ўгодзьдзяў сяла Замосьця ў рэвізіі 1560 г.
Барысаўшчына і Замосьце ў рэестры трайнога падымнага 1670 г.

Ці ня першая пісьмовая зьвестка пра паселішча занатаваная ў рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 году[a][b]. У ёй былі акрэсьленыя межы ўгодзьдзяў сяла Замосьця. Сьціплы грунт сяла, названы востравам, распасьціраўся ўздоўж усяго на 4 вярсты, а ўпоперак на 2 вярсты[3].

Згодна з канфірмацыйным прывілеем караля Жыгімонта Вазы, датаваным 10-м днём лютага 1632 году, продкі паноў-шляхты Базыля, Аляксандра і Стафана Радкевічаў атрымалі ленным правам[c] ад караля Жыгімонта Аўгуста (†1572) 3 службы людзей Насовічаў з гародам у Сьвідаўцы і засьценак Лудзін на 21 морг з дубровай. Вось жа яны прасілі дазволу перадаць гэтыя добры шляхетнаму Валерыяну Вольскаму, падстаросту мазырскаму, што манарх і пацьвердзіў ізноў жа пры ўмове нясеньня вайсковай службы[5].

Надалей зьвесткі пра Замосьце сустрэтыя ў рэестрах двайнога і трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году. Паводле гэтых крыніцаў, пан Казімер Вольскі, лоўчы мазырскі, з 10 дымоў маёнткаў Барысаўшчыны і Замосьця выплачваў, адпаведна, 10 і 15 злотых[d][6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Замосьце — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7].

У парэформавы пэрыяд Замосьце адміністрацыйна належала да Васілевіцкай воласьці.

На 1909 год у вёсцы Замосьце налічвалася 118 двароў з 906 жыхарамі, у аднадворным маёнтку – 13 жыхароў[8].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Замосьце ў складзе Васілевіцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

  1. ↑ Тэкст вядомы з актавай кнігі 1777 г., таму — польскамоўны.
  2. ↑ Не з XVII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  3. ↑ Быць леньнікам азначала за маёнтак «службу земскую военную служити и заступовати.., яко и иные рыцерство, земяне, шляхта…» каралю і Айчыне[4]. Таму лен перадаваўся выключна па мужчынскай лініі.
  4. ↑ У адрозьненьне ад двайнога падымнага 1670 г., сумы трайнога пабору ня ўказаныя, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 548—549
  3. ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. VIII. Т. V. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 477, 482—483
  4. ↑ Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
  5. ↑ Памяць. Калінкавіцкі раён. — Мінск: Ураджай, 1999. С. 53
  6. ↑ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2295, 2296
  7. ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  8. ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 70
  9. ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)