Перайсьці да зьместу

Замах на Гасана Шэйха Махмуда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замах на Гасана Шэйха Махмуда
Месца атакі м. Магадыша
Дата 25 сакавіка 2025
Зброя бомба
Колькасьць ахвяраў 10
Колькасьць параненых 20
Колькасьць тэрарыстаў 0
Арганізатары Шабаб

Замах на Гасана Шэйха Махмуда адбыўся 18 сакавіка 2025 году і быў групоўкай «Аш-Шабаб». Замах быў зьдзейсьнены ў выглядзе спробы замаху на жыцьцё прэзыдэнта Самалі Гасана Шэйха Махмуда[1][2][3].

«Аль-Шабаб» — джыхадзісцкая групоўка і саюзьнік Аль-Каіды. Яе баевікі ўжо тройчы спрабавалі забіць Гасана Шэйха Махмуда ў 2012[4], 2013[5] і 2014[6] гадах.

20 лютага 2025 года групоўка «Аш-Шабаб» пачала наступальную апэрацыю «Рамадан» у рэгіёне Хіршабэл. Адной з мэт джыхадзістаў стала сталіца Самалі Магадыша[7][8]. Ісламісты на працягу першага дня наступленьня захапілі больш за 15 гарадоў і вёсак у абласьцях Сярэдні Шабэл, Гіран і Ніжні Шабэл[7].

7 сакавіка амэрыканскае пасольства ў Магадыша выпусьціла папярэджаньне аб патэнцыйных тэрактах з боку «Аш-Шабаб»[9][10][11]. Самалійскія ўлады падверглі сумневу падобную інфармацыю. Прэзыдэнт Махмуд абвінаваціў Злучаныя Штаты ў распаўсюдзе «фальшывых папярэджаньняў»[12].

11 сакавіка шасьцёра джыхадзістаў уварваліся ў гасьцінны двор «Каір» у Бэледвэйне. У ходзе атакі больш за 21 чалавек былі забітыя, у тым ліку ўсе шасьцёра нападнікаў[13].

Замах на жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

18 сакавіка прэзыдэнт Махмуд накіроўваўся ў аэрапорт Магадыша, адкуль кіраўнік дзяржавы меркаваў вылецець на перадавую. Калі аўтамабіль правадыра краіны праязджаў праз КПП каля прэзыдэнцкага комплекса Віла Самалі, ля яго выбухнула бомба[14], закладзеная на абочыне дарогі[15].

У выніку выбуху загінулі па меншай меры 10 чалавек (сем супрацоўнікаў службы бясьпекі і трое мірных жыхароў), яшчэ 20 атрымалі раненьні[16]. Сярод ахвяр быў 31-гадовы журналіст радыё Рысалa Махамэд Абукар Дабашэ[17]. Сам прэзыдэнт не пацярпеў[1].

Выбух нанёс сур’ёзныя пашкоджаньні суседняму будынку і моцна пашкодзіў аўтамабіль калоны бясьпекі[18]. 22 журналісты, якія паведамлялі пра атаку з радыёстанцыі Рысаля-Мэдыя, якая была ненадоўга закрытая ўрадам, былі затрыманыя паліцыяй[15].

Амаль адразу адказнасьць за замах узялі на сябе баевікі «Аш-Шабаб»[16].

Міністэрства інфармацыі Самалі апублікавала заяву, назваўшы напад «баязьлівым актам адчаю»[19].

Былы прэзыдэнт Шарыф Шэйх Ахмэд, былы прэм’ер-міністр Абдзі Фарах Шырдан, дэпутат Абдулахі Хашы Абіб і міністр унутраных спраў Пунтленда Абдзі Фарах Саід Джуха асудзілі напад[20].

Самалійскі сіндыкат журналістаў асудзіў тэракт, назваўшы яго «баязьлівым нападам» і выказаўшы спачуваньні сям’і загінулага калегі Дабашэ[21].

Напад асудзілі Украіна, Вялікабрытанія[20], Саудаўская Арабія[22], Эгіпет[23], ЗША[24], Кувэйт, Ярданія, Дзяржава Палестына, Катар, Ліга арабскіх дзяржаў[25], ААН[26] і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва[27].

  1. 1 2 Somali militants target presidential convoy in bomb attack, president safe
  2. Dalmar (2025-03-18) President Hassan Sheikh Survives Assassination After Downplaying Al-Shabab Threat
  3. Jimoh (2025-03-18) Al-Shabaab Claim Bombing on Somali Presidential Convoy Route
  4. Al-Shabab claims attack
  5. Somali President Unhurt in Bomb Attack
  6. Somali president undeterred by mortar
  7. 1 2 Dr. Xiddig (7 March 2025) Al-Shabaab Militants Overrun South Somalia, Eye Mogadishu in 'Ramadan' Offensive Архіўная копія ад 7 March 2025 г.
  8. At least 6 killed in a militant attack on a hotel in Somalia
  9. US warns of imminent Shabaab attack in Mogadishu
  10. US Embassy in Somalia warns of imminent terror threats – Africa – World
  11. Molyneaux (6 March 2025) Major airlines cancel Mogadishu flights after US warning
  12. Jama (2025-03-07) Somali President Dismisses U.S. Security Warning as 'Foreign Propaganda'
  13. Faruk (2025-03-12) Somali forces end a 24-hour siege by al-Shabab militants on a hotel, leaving all fighters dead. Associated Press.
  14. Somali president survives al-Shabaab assassination attempt, officials say. Anadolu Agency (March 18, 2025).
  15. 1 2 Somalia's President Narrowly Escapes Al-Shabaab Bomb Attack; Media Station Briefly Shutdown, Dozen Journalists Arrested (анг.) // Horn ObserverMarch 18, 2025 г. Праверана March 18, 2025 г.
  16. 1 2 Qoobey (2025-03-18) Mogadishu: Hassan Sheikh Mohamud Survived Assassination Attempted by Al-Shabaab
  17. Somali Journalist Mohamed Abukar Dabaashe Killed in Al-Shabaab Bomb Attack in Mogadishu (анг.) // Horn ObserverMarch 18, 2025 г. Праверана March 18, 2025 г.
  18. Somalia's president narrowly escapes assassination attempt, travels to frontlines (анг.) // Somali GuardianMarch 18, 2025 г. Праверана March 18, 2025 г.
  19. A roadside bomb in Mogadishu targeted the president's convoy, Somalian government says 18 March 2025 г. Праверана 18 March 2025 г.
  20. 1 2 𝕯𝖗. 𝐗𝐈𝐃𝐃𝐈𝐆 (2025-03-19) Al-Shabaab IED Bombing Targets Somali President's Convoy, Kills more than 10 Including Journalist
  21. Somali journalist Mohamed Abukar Dabaashe killed in Al-Shabaab bomb attack in Mogadishu | Somali Journalists Syndicate
  22. Saudi Arabia condemns attempted assassination of Somali president
  23. Egypt condemns terrorist attack on Somali President convoy
  24. Dowladda Mareykanka oo cambaareysay weerarkii lagu qaaday gawaaridii galbineysay Madaxweynaha Soomaaliya. Hiiraan Online.
  25. Arab countries condemn assassination attempt on Somali president
  26. Faruk A roadside bomb in Mogadishu targeted the president's convoy, Somalian government says
  27. Arab countries condemn assassination attempt on Somali president 20 March 2025 г. Праверана 20 March 2025 г.