Зак Лавін
| Зак Лавін | ||
| па-ангельску: Zachary Thomas LaVine[1] | ||
| Пазыцыя: | атакавальны абаронца | |
| Рост: | 196 см | |
| Вага: | 91 кг[2] | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 10 сакавіка 1995[3] (30 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
13, драфт НБА 2014 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Сакрамэнта Кінгс | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2014 | ЮКЛА Бруінз[d] | |
| 2014—2017 | Мінэсота Тымбэрўулвз | |
| 2017—2025 | Чыкага Булз | |
| 2025— | Сакрамэнта Кінгс | |
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
| Статыстыка на NBA.com | ||
Закары Лавін (па-ангельску: Zachary LaVine; нар. 10 сакавіка 1995 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Сакрамэнта Кінгс» у НБА. Двухразовы чэмпіён конкурсу слэм-дану НБА. Алімпійскі чэмпіён 2020 году ў складзе зборнай ЗША на гульнях у Токіё.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лавін быў абраны на драфце НБА 2014 году клюбам «Мінэсота Тымбэрўулвз» пад агульным 13-м нумарам. Свой першы кантракт з клюбам падпісаў 8 ліпеня 2014 году[5]. У першых пяці гульнях сэзону 2014—2015 гадоў Лавін адгуляў у агульнай складанасьці 12 хвіліназ. Калі праз траўму шчыкалаткі на некаторы час выбыў гулец стартавага складу Рыкі Рубіё, Лавін заняў ягонае месца[6][7]. У сваім першым сэзоне ён выйграў конкурс слэм-данкаў НБА, стаўшы наймаладзейшым пераможцам спаборніцтваў пасьля 18-гадовага Кобі Браянта ў 1997 годзе[8]. Праз год паўтарыў гэтым вынік.
23 сьнежня 2016 году аднавіў свой рэкорд выніковасьці, назьбіраўшы 40 пунктаў у матчы супраць «Сакрамэнта Кінгс». 4 лютага ён атрымаў траўму левага калена, якая патрабавала ўмяшальніцтва хірурга[9]. У выніку гулец прапусьціў астатнюю частку сэзону. 22 чэрвеня 2017 году ён стаў гульцом «Чыкага Булз», куды яго абмянялі разам з Крысам Данам, а ў адваротным кірунку рушыў Джымі Батлер[10]. Таксама каманды абмяняліся правамі на выбар на драфце. 13 студзеня 2018 году, у сваёй першай гульні за 11 месяцаў, Лавін набраў 14 пунктаў у пераможным матчы супраць «Дэтройт Пістанз» (107:105)[11].
5 лістапада 2018 году ён набраў 41 пункт, улучна зь пераможным кідком, у гульні супраць «Нью-Ёрк Нікс». 23 лютага 2019 году ён пераадолеў свой рэкорд 42-а пунктамі ў гульні супраць «Бостан Сэлтыкс». 1 сакавіка 2019 году ў матчы супраць «Атланты Гокс», якая завяршылася зь лікам 168:161 на карысьць «Чыкага» і ў якой было чатыры авэртаймы, ён паклаў на свой рахунак 47 пунктаў. 23 лістапада 2019 году ён набраў 49 пунктаў у матчы супраць «Шарлот Горнэтс»[12].
28 кастрычніка 2023 году баскетбаліст набраў 51 пункт у матчы супраць «Дэтройт Пістанз» (118:102)[13]. У лютым 2024 году «Чыкага Булз» абвесьціў, што нападніку будзе зробленая апэрацыя на правай назе ў канцы сэзону[14]. Ён таксама дасягнуў 1051 трохачковых кідка, выкананых у складзе «Булз», абышоўшы паводле гэтага паказьніку былога рэкардсмэна Кэрка Гінрыка ў гісторыі франшызы[15]. 3 лютага 2025 году Лавін поруч з Сыдзі Сысако ў дадатак да трох выбараў у першым раўндзе і трох выбараў у другім раўндзе драфтаў, былі абмяняныя ў «Сакрамэнта Кінгс». Ва ўгодзе яшчэ браў удзел «Сан-Антоніё Спэрз»[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.nba.com/gamenotes/bulls.pdf
- ↑ Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя https://www.nba.com/player/203897
- 1 2 Zach Lavine // FIBA database
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ «Timberwolves Sign First-Round Pick Zach LaVine». NBA.
- ↑ Zgoda, Jerry (10.11.2014). «Wolves place trust in LaVine». Star Tribune.
- ↑ Harper, Zach (12.11.2014). «Zach LaVine approaches surprise point guard role with confidence». CBS Sports.
- ↑ Lonzo Ball earns MVP honors at Ballislife All-American Game in Long Beach». Press Telegram.
- ↑ «Zach LaVine surgery update». NBA.
- ↑ «Bulls acquire Dunn, LaVine and Markkanen from Minnesota». Chicago Bulls.
- ↑ «Bulls top Pistons 107-105 in Zach LaVine’s return». ESPN.
- ↑ «LaVine scores 49, hits winner day after benching». ESPN.
- ↑ Villas, Rexwell (28.10.2023). «Bulls’ Zach LaVine dropping 51 points vs. Pistons has fans going bonkers». ClutchPoints.
- ↑ «Bulls’ Zach LaVine to have season-ending foot surgery ahead of trade deadline». FOX Sports.
- ↑ Pagaduan, Jedd (29.11.2024). «Bulls’ Zach LaVine sets impressive franchise record vs. Celtics». ClutchPoints.
- ↑ «Kings Acquire Zach Lavine, Sidy Cissoko and Multiple Draft Picks in Three-Team Trade». NBA.
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Вашынгтоне (штат)
- Баскетбалісты клюбу «Сакрамэнта Кінгс»
- Баскетбалісты клюбу «Мінэсота Тымбэрўулвз»
- Баскетбалісты клюбу «Чыкага Булз»
- Баскетбалісты ЗША
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году