Закапаны
| Закапаны польск. Zakopane | |||||
| Населены пункт | |||||
Panoráma Zakopaného | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Малапольскае | ||||
| Павет | Татранскі | ||||
| Гміна | Закапаны | ||||
| Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе | ||||
| Места з | 1933 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Прэзыдэнт места | Януш Майхер | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 84,26 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 750—2301 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°18′ пн. ш. 19°57′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 26 737 чал. (2009) | ||||
| Афіцыйная мова | польская мова | ||||
| Этнахаронімы | zakopiańczyk[1], zakopianka[2] і zakopianin[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 18 | ||||
| TERYT | 2121617011 | ||||
| Нумарны знак | KTT | ||||
| Сайт | zakopane.eu | ||||
| Закапаны на мапе Польшчы Закапаны | |||||
Закапа́ны (па-польску: Zakopane) — места ў Татранскім павеце Малапольскага ваяводзтва Польшчы, цэнтар гміны. Плошча 84 км², насельніцтва на 2009 год — каля 27 тысячаў чалавек.
Закапаны — цэнтар гуральскае культуры і папулярны гарналыжны курорт, празваны «зімовай сталіцай Польшчы».
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закапаны ляжыць у паўднёвай частцы Падгальля ля ўзножжа Татраў. Знаходзіцца за 120 км ад Кракава.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра Закапаны датаваныя XVII стагодзьдзем і апісваюць паляну пад назовам Закапіска. У 1676 тут была вёска з 43 жыхарамі.
У XIX стагодзьдзі Закапаны стала найбуйнейшым мэталюргічным цэнтрам у Галіччыне, а таксама цэнтрам горнай здабычы. Дзякуючы свайму клімату да 1889 року яно разраслося зь вёскі ў курортнае мястэчка з насельніцтвам 3000 чалавек. 1 кастрычніка 1889 пачала дзейнічаць чыгунка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закапанскі стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закапанскі стыль — унікальны архітэктурны стыль, характэрны для высакагорнага Падгальля. Запачаткаваў яго Станіслаў Віткевіч, узяўшы за аснову традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гураляў і малюнкі паводле матываў і традыцыяў традыцыйнае карпацкае архітэктуры(en).
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Высокія Татры — папулярнае месца для альпінізму.
Узімку, асабліва ў калядны пэрыяд і ў лютым, у Закапаны прыяжджаюць тысячы гарналыжнікаў. Існуюць таксама гоначныя трасы. Тут ладзіліся чэмпіянаты і кубкі сьвету па лыжах, біятлённыя й гарналыжныя спаборніцтвы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шторок Закапаны наведваюць болей за 250 000 турыстаў: узімку найперш аматары лыжных відаў спорту, улетку — дзеля альпінізму і спэлеатурызму. Цікавасьць уяўляе таксама гуральская культура са сваімі ўнікальнымі стравамі, гаворкай, архітэктурай, музыкай і строямі. Зімовыя сьвяты заўжды адзначаюцца ў традыцыйным стылі, з танцамі, катаньнем у санях і смажаньнем ягняці.
Партнэрскія месты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зыген, Нямеччына (1989)
- Сэн-Д’е-дэ-Вож, Францыя (1990)
- Попрад, Славаччына (1993)
- Сопат, Польшча (1993)
- Высокія Татры, Славаччына (2003)
- Стрый, Украіна (2004)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (пол.) (анг.) (рас.) (фр.) (ням.) (гішп.) (італ.)
- Закапанскі партал (пол.)
- Закапаны запрашае (пол.)
- Закапаны для турыста (рас.)
| ||||||||||