Зазер’е (Менская вобласьць)
| Зазер’е, трансьліт. Zazierje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Голацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°39′41″ пн. ш. 27°48′04″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 918 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222842 |
| СААТА | 6244848051 |
| Нумарны знак | 5 |
| Зазер’е на мапе Беларусі ± Зазер’е | |
Зазе́р’е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.
За 44 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Мар’іна Горка, 4 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Менск—Асіповічы. Разьмешчана на аўтамабільнай дарозе Н9354, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з канца 16 стагодзьдзя у складзе Менскага павету ВКЛ.
Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. У 19 — пач. 20ст. пасяленьне было вядома як сяло Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Уластнасьць роду Ваньковічаў. Антон Ваньковіч атрымаў у спадчыну бацькоўскі маёнтак Зазер’е.
На 1886 год сяло было вядомае пад назвай Завозеры, працавала праваслаўная царква, царкоўна прыхадзкая школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 90 вучняў, працавала 2 настаўнікі. У 1929 годзе створаны калгас «Барацьба», працавала кузьня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1805 год — 989 душ
- 1812 год — 406 душ
- 1886 год — 57 двароў, 476 жыхароў. Маёнтак 6 двароў, 156 жыхароў
- 1897 год — у маёнтку 10 двароў, душ м.п. — 52, душ ж.п. — 37. У сяле 101 двор, душ м.п. — 316, душ ж.п. — 325
- 1917 год — 131 двор, 821 жыхар. Маёнтак 314 жыхароў
- 1971 год — 204 двары, 684 жыхары
- 2002 год — 314 двароў, 929 жыхароў
- 2009 год — 918 чалавек[3]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Гаспадарчы двор
- Маёнтак «Зазер’е», цяпер у будынку знаходзіцца школа.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аркадзь Моркаўка — беларускі паэт
- Аляксандар Аўгустайціс — дзяржаўны дзеяч
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зазерская сярэдняя школа
- Конна-спартыўная школа
- Дзіцячыя яслі-сад
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дом культуры
- Бібліятэка
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бальніца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ↑ Сайт навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па мэханізацыі сельскай гаспадаркі Архівавана 7 сакавіка 2011. (рас.)
- ↑ КСК имени Дементьева «Зазерье» Архівавана 8 ліпеня 2013. (рас.)