Задуб’е (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Задуб’е
трансьліт. Zadubje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Малькавіцкі
Насельніцтва: 317 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225445
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′44″ пн. ш. 26°27′8″ у. д. / 52.52889° пн. ш. 26.45222° у. д. / 52.52889; 26.45222Каардынаты: 52°31′44″ пн. ш. 26°27′8″ у. д. / 52.52889° пн. ш. 26.45222° у. д. / 52.52889; 26.45222
Задуб’е на мапе Беларусі ±
Задуб’е
Задуб’е
Задуб’е
Задуб’е
Задуб’е
Задуб’е

Задуб’е[1]вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Малькавіцкага сельсавету. Разьмешчана за 34 км на поўдзень ад раённага цэнтру Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска Дабраслаўскай воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе ў Задуб’і налічвалася 58 двароў, 333 жыхары.

З 1921 году — у складзе Польшчы, вёска і фальварак Дабраслаўскай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва, разам у вёсцы і фальварку 85 дамоў, 479 жыхароў.

З канца 1939 году ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. У 1940 годзе вёска, 166 двароў, 492 жыхары[2]. У Вялікую Айчынную вайну з 30 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах вайны загінулі ці прапалі бязь вестак 27 жыхароў вёскі.

29 сьнежня 1943 году фашысты амаль цалкам спалілі вёску, зьнішчыўшы 149 двароў і загубіўшы 48 жыхароў[2]. Пасьля вайны вёска адноўлена, ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мэмарыяльным комплексе Хатынь.

З 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году — Лунінецкага раёну.

У вёсцы дзейнічаюць клюб, крама, бібліятэка, базавая школа, аддзяленьне сувязі, комплексны прыёмны пункт. У цэнтры Задуб’я каля будынка клюбу ў 1967 годзе пастаўлены абэліск па ўшанаваньні памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ці былі закатаваны акупантамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 317 жыхароў
  • 2005 год — 386 жыхароў, 174 двары
  • 1999 год — 456 жыхароў

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107
  2. ^ а б Задубье