Задубровенка
Выгляд
| Задубровенка | |
Дубровенка | |
Дуброўна. Вусьце Задубровенкі. | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | ваколіцы вёскі Станіславова 54°33′09,19″ пн. ш. 30°41′40,16″ у. д.HGЯO |
| Вышыня вытоку | 185 мэтраў |
| Вусьце | Дняпро 54°34′24″ пн. ш. 30°40′21,80″ у. д.HGЯO |
| Вышыня вусьця | 153 мэтра |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Раёны | Дубровенскі раён |
| Даўжыня | 19 км з рэчкай Дубровенка |
| Плошча басэйну | 84 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2.6 ‰ |
| Гарады на рацэ | Дуброўна |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Сьляпчанка |
| Правыя | Дубровенка |
Задубро́венка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня з рэчкай Дубровенкай 19 км. Плошча вадазбору 84 км².
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаецца на паўночным усходзе каля вёскі Станіславова ад сутоку рэк Дубровенкі й Сьляпчанкі. Ля ўтоку Задубровенкі ў Дняпро знаходзіцца места Дуброўна.
Найбольшыя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Правыя:
- Дубровенка, выток на паўночны захад ад вёскі Волева.
- Тхарынка, выток 1 км на поўнач ад вёскі Барадзіно, упадае ў раку Дубровенку ля вёскі Карабанавічаў, даўжыня 4.8 км.
- Левыя:
- Міластоўка, выток ля вёскі Пасудзьдзева, упадае ў раку Дубровенка ля вёскі Малога Бахава, даўжыня 5.5 км.
- Сьляпчанка, выток 2 км на захад ад вёскі Махначоў, упадае ў раку Дубровенка на паўночным усходзе ад вёскі Станіславова, даўжыня 7.2 км., у межах раёна 5 км.[1]
На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Задубровенка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Места Дуброўна.
Правыя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Левыя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Міластоўка. Вёскі: Пасудзьдзева, Вялікае Бахава , Малое Бахава
- Сьляпчанка. Вёскі: Махначы, Рыбалтова, Чубакова, Станіславова
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У межах вадазбору ёсьць наступныя помнікі археалёгіі, гісторыі, мастацтва, культуры й прыроды ў паселішчах па берагах Задубровенкі й яе прытоках.
- Кляштар бэрнардынаў (Дуброўна, XVIII—пач. XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Станіславова на правым беразе Сьляпчанкі.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Барадзіно.
- Курганны могільнік у вёсцы Глебава.
- Два гарадзішчы ў ваколіцах вёскі Карабанавічы.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Малое Бахава.
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча на паўднёвай ускраіне вёскі Сваташыцы.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замчышча ля вусьця ракі Задубровенкі.
- Палац (XVIII ст.) і ліпавы парк «Бяльмонт» у стылі італьянскага адраджэньня паміж палацам і стромкім берагам Задубровенкі ў межах места Дуброўна.
- Каталіцкая капліца — на могілках ў вёсцы Малое Бахава.
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Сваташыцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ А. Г. Гриневич и др. Разд. 1, Реки. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» = Электронный ресурс / Калинин М. Ю., Петлицкий Е. Е., Рутковский П. П. — Менск: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, 2011. — С. 154—157. — 530 с. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дубровенскі замак. (бел.) / Навуковыя рэдактары тома: В. М. Ляўко. М. Ф. Гурын. Ю. А. Заяц і інш. // Археалогія Беларусі. У чатырох тамах. — Менск: Беларуская навука, 2001. — Т. 4. Помнікі XIV—XVIII стст.. — С. 82—83. — ISBN 985-08-0366-5.
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 170—171.
- Кулагін А. М. Станіславова. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 269.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. С. 230, 320.
- Маштаков, Петр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 34. — 292 с. (рас.)