Задор’е (вёска, Лагойскі раён)
| Задор’е, трансьліт. Zadorje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Лагойскі |
| Сельсавет | Задор’еўскі |
| Першыя згадкі | 19 стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°35′33″ пн. ш. 27°46′04″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 295 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1774 |
| Паштовы індэкс | 223145 |
| СААТА | 6232813051 |
| Нумарны знак | 5 |
| Задор’е на мапе Беларусі ± Задор’е | |
Задо́р’е[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Задор’е ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Задор’еўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1-й палове 19 стагодзьдзя пад назвай Задор’е былі вёска і фальварак у складзе маёнтку Акалова. У 1870 годзе вёска ў Мільчанскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні.
З 20 жніўня 1924 году вёска ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. У II сусьветную вайну гітлераўцы вывезьлі 2 жыхароў у Нямеччыну, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце.
З 16 ліпеня 1954 гаду цэнтар Задор’еўскага сельсавету. З 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 19 стагодзьдзе: 1833 год — 9 двароў, 67 жыхароў; 1870 год — 43 сялянскія душы мужчынскага полу
- 20 стагодзьдзе: 1909 год — 29 двароў, 153 жыхары; 1917 год — 31 двор, 159 жыхароў; 1926 год — 33 двары, 165 жыхароў; 1941 год — 18 двароў, 83 жыхары; 1969 год — 18 двароў, 75 жыхароў; 1999 год — 344 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 2002 год — 126 двароў, 296 жыхароў; 2010 год — 295 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы разьмешчана цэнтральная сядзіба калгасу «Праўда», Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, участковая лякарня, лясьніцтва, крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 248