Загальская Слабада
| Загальская Слабада лац. Zahalskaja Słabada | |
| Дата заснаваньня: | перад 1618 годам |
| Былая назва: | Двор Загальле |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Хвойніцкі |
| Сельсавет: | Судкоўскі |
| Насельніцтва: | 1 чал. (2021) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2346 |
| СААТА: | 3254816017 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°55′15″ пн. ш. 29°47′24″ у. д. / 51.92083° пн. ш. 29.79° у. д.Каардынаты: 51°55′15″ пн. ш. 29°47′24″ у. д. / 51.92083° пн. ш. 29.79° у. д. |
Загальская Слабада на мапе Беларусі ± Загальская Слабада | |
Зага́льская Слабада́[1] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.
Да 1 снежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Казялускага сельсавету[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць]





12 чэрвеня 1618 году пан Мікалай Харлінскі, уладальнік Хвойніцкіх добраў, паклікаў у суд панства Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое, што іх падданыя з маёнтку Загальле забралі валоў у яго падданых з Паселічаў, Карчовага, Малішава, Хвойнікаў і інш., ды ўвялі іх да добраў Рожава[5]. Маршалак мазырскі пан Лозка, імаверна на правах старосты, трымаў «sioło i dwór Zahale» і ў 1622 годзе, калі каронныя і вялікакняскія камісары ў чарговы раз спрабавалі разьмежаваць Кіеўскае ваяводзтва Кароны з Мазырскім паветам Вялікага Княства Літоўскага[6]. Належалі добры да ВКЛ.
У копіі мэтрычных кніг XVIII ст. Астраглядаўскага касцёлу трапіў запіс ад 26 ліпеня 1640 году, паводле якога presbiter choynicensis Лука Чачотка (Чачот) ахрысьціў у Загальлі Якуба Панталеона, сына харунжага пяцігорскага Рэмігіяна і Петранэлі з Бахановічаў Маеўскіх; кумамі былі Сымон Міткевіч і Элізабэта Каткоўская, пісар земскі мазырскі Самуэль Аскерка, знакаміты ваяр[7], і панна Марыяна Міткевічаўна[8][c].
Пасьля сьмерці ў 1657 годзе пана Тэадора Міхала Абуховіча, падкаморага мазырскага, вёска Загальле (староства) перададзена пану Аляксандру Гілярыю Палубінскаму, пісару польнаму ВКЛ[9]. У 1668 годзе старостам загальскім стаў вызвалены з палону казацкі палкоўнік Іван Нячай (Грузевіч), саступіўшы Бабруйскае староства А. Палубінскаму[10]
У канцы XVII — другой палове XVIII ст. старостамі былі: князь Канстанцін Ян Шуйскі (1690), яго старэйшы сын князь Дамінік Ян (відавочна, з-за недаросласьці брата, 1701), малодшы сын князь Апалоніуш Аляксандар (1710), праўнук князь Адам (пасля 1763)[11].
Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]На 1795 год Загальскае староства, у склад якога ўваходзілі вёскі Княжыца, Хвойнае, Небытаў, Казялужжа з фальваркам, Судкоў, Шацкоў, Запаташна, мястэчка і двор Загальле, вёскі Гноеў і Клевы, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але было ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[12].
У кастрычніку 1803 года ўніяцкі сьвятар Марцініян Краткоўскі, капэлян у панскім двары[d] Загальле, абмінуўшы настаяцеля, асьвяціў шлюб праваслаўных жыхароў Слабодкі Княжычы 22-гадовага Іосіфа, сына ўдавы Агафіі Осіпіхі, з 12-гадовай дзяўчынай Еўдакіяй, дачкой Усьціна Шырына, прыхаджанаў Загальскай Траецкай царквы[13]. Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 году, дыспанэнтам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[14]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належаў і двор Загальле, была ўтворана воласьць[e] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[15]. Імаверна, тады двор і быў скасаваны. На 1850 год у слабадзе, паўсталай на землях двара Загальле[f], — 5 двароў, 35 жыхароў[16]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 51 жыхар Загальскай слабады абодвух полаў быў прыхаджанінам Загальскай Сьвята-Траецкай царквы[17].
У парэформавы пэрыяд паселішча адміністрацыйна належала да Хвойніцкай воласьці. Паводле кліравой ведамасьці Загальскай царквы 1869 году, за 1 вярсту ў 9 і 3/4 двара[g] вёскі Загальская Слабада жылі 39 мужчын і 47 жанчын зь ліку яе прыхаджанаў[18].
Паводле перапісу 1897 года ў паселішчы было 23 двары, 135 жыхароў[16]. На 1909 год у Слабодцы Загальскай налічвалася 23 двары з 165 жыхарамі[19].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць]9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямецкая імпэрыя перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Загальcкая Слабада ў складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Пааводле дакумэнту пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Загальскай Слабадзе працавала школа першай ступені (пачатковая) адпаведна з 6 і 25 вучнямі[21].
8 сьнежня 1926 года Загальская Слабада ў складзе Кліўскога сельсавету Хвойніцкай воласьці, пераўтворанай у раён, вярнулі БССР. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць]- 1999 год — 14 жыхароў
- 2004 год — 7 двароў, 9 жыхароў
- 2009 год — 7 жыхароў
- 2019 год — 8 жыхароў
- 2021 год — 1 двор, 1 жыхар[22]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
- ^ Паводле апісаньня К. Нясецкага.
- ^ Менавіта так — на правым беразе ракі Віць.
- ^ Пэўна, адбылося гэта ў двары Загальле, бо дзе яшчэ магла жыць шляхта?
- ^ Да рэформы П. Д. Кісялёва 1840-х гг. казённыя маёнткі ў Беларусі і за часоў Расейскай імпэрыі здаваліся ў арэнду абшарнікам.
- ^ Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.
- ^ Гэта азначае, што яшчэ ня ў Хвойніцкай воласьці, як пісаў С. В. Марцэлеў[16], бо тая створаная пасьля адмены прыгону.
- ^ Так запісана ў крыніцы. Але, як засьведчыў іерэй Расьціслаў Бандарэнка, меліся на ўвазе ня ўласна сядзібы, а царкоўныя двары, кожны зь якіх мусілі складаць 4 мужчынскія душы.
- ^ Фота Анатоля Бензярука. Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Сустракаецца таксама варыянт Слабада́ Зага́льская, Зага́льская Слабо́дка
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (рас.)
- ^ Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki (надалей: Boniecki). – Warszawa, 1913. T. XVI. S. 49 – 51
- ^ Boniecki. — Warszawa, 1904. T. VII. S. 378; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa, 1915. Tom XII. S. 76
- ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 281
- ^ Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97
- ^ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 200 — 202
- ^ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 150адв. — 151
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 81
- ^ Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. – Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. Т. 1. С. 212; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. – Warszawa, 1915. Tom XII. S. 76
- ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku / J. Wolff — Warszawa, 1895. S. 527—530
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп.13. Спр. 501. А. 517
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 129-130, 161-162
- ^ Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 441
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 708
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40899. А. 96адв.
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 186
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
- ^ Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавету на 01.01.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.