Жылічы (Гомельская вобласьць)
| Жылічы, трансьліт. Žyličy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Брагінскі |
| Сельсавет | Малажынскі |
| Дата заснаваньня | перад 1571 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°41′50″ пн. ш. 30°32′19″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 48 чал. (2019) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2344 |
| Паштовы індэкс | 247642 |
| Нумарны знак | 3 |
| Жылічы на мапе Беларусі ± Жылічы | |
Жы́лічы[1] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Жылічы ўваходзяць у склад Малажынскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага і Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пісьмовых крыніцах найраней Жылічы згаданыя ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году[a] як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны Польскай. Тады ў ім было 3 дымы (×6 — каля 18 жыхароў)[3]. Лубенікі
Надалей Жылічы прысутныя ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году. Належалі яны да Любецкага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Агульны пабор з 8 падданых складаў 52 злотых і 4 грошы[4]. Названая вёска таксама ў люстрацыях 1622 і 1636 гадоў[5]. У падатковым рэестры 1628 году пра Жылічы зьвестак няма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Жылічы – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Жылічы ў складзе Лоеўскіх добраў належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[7].
У парэформавы пэрыяд вёска Жылічы адміністрацыйна належала да Дзяражыцкай воласьці.
Згодна зь перапісам 1897 году ў Жылічах — 50 двароў, 284 жыхары[2]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 70 двароў, 514 жыхароў[8].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жылічы ў складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 120 чалавек
- 1 студзеня 2006 году — 83 чалавекі (зь якіх 14 ва ўзросьце да 16 гадоў, 15 — у працаздольным і 54 — старэйшым за працаздольны), 46 гаспадарак
- 2010 год — 68 чалавек
- 2019 год — 29 двароў, 48 жыхароў[10]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 73
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 81
- ↑ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 296, 298 — 299
- ↑ ŹD. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 85, 122, 195
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 ў складзет. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 62
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ↑ Малажынскі сельсавет
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Жылічы (Гомельская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў