Жывапісец (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жывапісец (сузор'е)»)
Жывапісец
Жывапісец
Лацінская назва Pictor
 · у родным склоне Pictoris
 · скарот Pic
Простае ўзьняцьцё 4,53h~6,85г
Схіленьне −43°~−64°
Квадрант SQ1
Плошча 247 кв. гр. (59-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 15
Зорак з плянэтамі 3
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Pic (3,30m)
Найбліжэйшая зорка Зорка Каптэйна
(12,77 сьв. г., 3,92 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +26° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня.

Жывапі́сец (па-лацінску: Pictor, Pic) — невялікае цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, разьмешчанае паміж яскравай зоркай Канопус і Вялікім Магеланавым Воблакам. Сузор’е было створана ў XVIII стагодзьдзі францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем, які даў яму арыгінальную назву Equuleus Pictoris (па-беларуску: Шталюгі Маляра[1]), але потым найменьне было скарочана да «Жывапісца». Пры гэтым на выявах сузор’е адлюстроўваюць звычайна у выглядзе шталюгаў.

У апошнія гады Жывапісец прыцягнуў да сябе ўвагу, заслуга ў гэтым належыць другой найярчэйшай зорцы — Бэце Жывапісца, якая знаходзіцца за 63,4 сьв. гадоў ад Зямлі і аточаная незвычайным пылавым дыскам, багатым на вуглярод; сыстэма таксама мае экзаплянэту. Экзаплянэты былі знойдзены яшчэ ў чатырох зорках сузор’я. У Жывапісцы знаходзіцца новая зорка RR Жывапісца, якая ў 1925 выбліснула да зорнай велічыні 1,2.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шталюгі Маляра // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (БНТ)

Каардынаты: Sky map 05г 00х 00с, −50° 00′ 00″