Жывальт
| Жывальт лац. Žyvalt | |
| Siwald | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Sieg + Wald |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Зывальт, Зевальт, Зэвэльт, Жывульт |
| Вытворныя формы | Зігвальд, Зэйвальд |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Жывальт» | |
Жывальт[1] (Жывульт[2]), Зывальт (Зевальт, Зэвэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зівальд або Зевальд (Siwaldus, Sewaldus) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Zewalt[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: p. Roman Ziwult (15 лютага 1665 году)[7]; Michała Żywalta, czesznika (13 лютага 1711 году)[8]; Roman Zywolt Budowniczy Połocki (1743 год)[9]; pana Michała Żywalta — podstolego Połockiego (20 ліпеня 1733 году)[10]; Gwalbert Zewaldt (1773 год)[11]; Jan Ziewalt (1799 год)[12]; Zewelt Paulina z Uzłowskich (12 чэрвеня 1897 году)[13]; Zewelt (1909 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зывольд Гульдэнмунд зь Нюрнбэргу (Zywold Guldenmund z Norimberka) — жыхар Прагі, які ўпамінаецца ў 1521 годзе[15]
- Раман Янавіч Жывальт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, будаўнічы полацкі ў 1668—1693 гадох[16]
- Міхал Жывальт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі полацкі ў 1698—1733 гадох[17]
- Станіслаў Жывульт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік полацкі ў 1700—1710 гадох[18]
Зывальты або Зывульты (Zywalt, Zywult) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[19].
Жывульты (Żywult) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[20].
Жывалты (Żywałto) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[21].
Жывальты або Зывульты (Żywolt, Zywult) — літоўскі шляхецкі род з Полацкага ваяводзтва[22].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Жывультаўшчызна ў Полацкім ваяводзтве[23].
На 1904 год існавалі паселішчы Шэвалдоўшчынскія Фядоркі і Шэвалдоўшчынскія Пруднікі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[24].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. — Менск, 2016. С. 282, 807.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на З, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 199.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 242.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 505.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 190.
- ↑ Niesiecki K. Korona polska przy zlotej wolnosci. — Lwów, 1743. S. 766.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 292.
- ↑ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 163.
- ↑ Czadosy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 81.
- ↑ Kościół Kiemieliszki — Spis parafian 1909 (F604-1-8950)
- ↑ Kronika královské Prahy a obcí sousedních. — Praha, 1904. S. 839.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 72.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 174.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 88.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 215.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 218.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 460, 464.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 346, 376.
- ↑ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 276.
- ↑ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 302—303.