Жлобінскі мясакамбінат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жлобінскі гасьцінец»)

Каардынаты: 52°52′56″ пн. ш. 30°1′8″ у. д. / 52.88222° пн. ш. 30.01889° у. д. / 52.88222; 30.01889

«Жлобінскі мясакамбінат»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 сьнежня 1976 (47 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства мясамалочнай прамысловасьці БССР
Разьмяшчэньне Жлобін (Гомельская вобласьць, Беларусь)
Ключавыя фігуры Сяргей Ткачук, Анатоль Ляўкевіч
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вяндліна, жывёльны корм, мяса, харчовы тлушч, мясныя дэлікатэсы, паўфабрыкаты, кансэрвы, кілбасы, сасіскі
Абарачэньне 100,532 млн рублёў (2016 г.; $50,271 млн)
Апэрацыйны прыбытак -0,127 млн руб. (2016 г.; $-0,064 млн)
Чысты прыбытак -13,763 млн руб (2016 г.; $-6,882 млн)[1]
Лік супрацоўнікаў 1396 (2016 г.)
Матчына кампанія Выканаўчы камітэт Гомельскай вобласьці
Даччыныя кампаніі УП «Жлобінская птушкафабрыка»
Аўдытар «АўдытБудКансалтынг» (Менск)[2]

«Жлобінскі мясакамбінат» — аграрна-фінансава-прамысловая кампанія Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1976 году ў Жлобіне (Гомельская вобласьць).

На 2017 год вырабляў пад таварным знакам «Мясанат» кансэрвы, кілбасы, жывёльны корм, пяльмені, фарш, паўфабрыкаты з птушкі, сьвініны і ялавічыны. Меў гандлёвую сетку «Жлобінскі гасьцінец» з больш як 30 крамаў і павільёнаў у Беларусі і Расеі. Улучаў даччынае УП «Жлобінская птушкафабрыка», філіял «Камбікормавы завод» у Жлобіне і 2 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў Жлобінскім раёне (Шчадрынскі сельсавет).

Крамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2017 год ААТ «АФПК "Жлобінскі мясакамбінат"» мела гандлёвую сетку «Жлобінскі гасьцінец» у складзе 31 крамы і павільёну, у тым ліку ў сталіцы, Бабруйску (Магілёўская вобласьць) і 6 гарадах Гомельскай вобласьці (Буда-Кашалёва, Гомель, Жлобін, Мазыр, Рагачоў, Сьветлагорск):

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1976 году Жлобінскі мясакамбінат увялі ў дзеяньне пасьля пуску яго мясатлушчавога корпусу і кампрэсарнага цэха з халадзільнікам на 4000 тонаў у 1975 годзе. На час адкрыцьця камбінат налічваў 656 супрацоўнікаў. Разьлічаная вытворчая магутнасьць прадпрыемства за зьмену (8 гадзінаў) склала 100 тонаў мяса і 15 тонаў кілбасаў. У 1977 г. пусьцілі мясаперапрацоўчы корпус. Да 1992 г. пераабсталявалі лініі перапрацоўкі сьвініны, што дазволіла павялічыць выпрацоўку мяса да 127 тонаў за зьмену (70 тонаў ялавічыны і 57 тонаў сьвініны). Для ахалоджваньня паставілі 4 аміячныя ўстаноўкі. Халадзільнік падзялілі на камэры ахалоджваньня, замарозкі і захоўваньня. Наладзілі выпуск сыравэнджанай кілбасы, вяндліны і пяльменяў (2 тоны за зьмену, 350 кг за гадзіну). 30 сьнежня 1996 г. Выканаўчы камітэт Гомельскай вобласьці Рашэньнем № 669 пераўтварыў «Жлобінскі мясакамбінат» у адкрытае акцыянэрнае таварыства[4], заснавальнікамі якога сталі Выканаўчы камітэт Гомельскай вобласьці, Выканаўчы камітэт Жлобінскага раёну і супрацоўнікі. Дзяржаўная доля акцыяў склала 39,7%.

7 кастрычніка 2004 г. Выканаўчы камітэт Гомельскай вобласьці Рашэньнем № 650 улічыў перайменаваньне прадпрыемства ў ААТ «Аграрна-фінансава-прамысловая кампанія "Жлобінскі мясакамбінат"», у якое пазьней увайшлі 3 філіялы: «Камбікормавы завод», «Агульнахарч» і «Гандлёвы дом». 22 сьнежня 2004 г. Гомельскі аблвыканкам Рашэньнем № 839 улічыў далучэньне да прадпрыемства: ААТ «Жлобінскі камбікормавы завод», сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву (СВК) «Сьцяпскі» (вёска Сьцяпы, Жлобінскі раён). 2 красавіка 2009 г. Выканаўчы камітэт Жлобінскага раёну ўлічыў далучэньне СВК «Кіцін» (Жлобінскі раён). 30 жніўня 2010 г. Жлобінскі раёнвыканкам улічыў далучэньне ААТ «Жлобінская птушкафабрыка». За 2011 г. ААТ «АФПК "Жлобінскі мясакамбінат"» адчыніла ў Расеі 3 уласныя крамы ў Курску, Арле і Курчатаве (Курская вобласьць). На травень 2012 г. гандлёвая сетка прадпрыемства налічвала 12 уласных крамаў, 11 гандлёвых павільёнаў і 4 гандлёвыя кропкі на рынках, якія месьціліся ў Гомелі, Жлобіне, Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Сьветлагорску і Рагачове. Для патрэбаў супрацоўнікаў працавалі страўня на 100 месцаў і 2 інтэрнаты. Тэрмін прыдатнасьці вараных кілбасаў прадпрыемства складаў 20 содняў, сасісак і сардэлек — 15 содняў[5]. Прадпрыемства мела 1507 супрацоўнікаў. У верасьні 2013 г. «Жлобінскі мясакамбінат» атрымаў ад асацыяцыі «Халяль індустрыя Казахстану» пасьведчаньне на выпуск халяльных мясных вырабаў з птушкі і ялавічыны для мусульманаў паводле міжнародных правілаў.

На 31 сьнежня 2016 г. сродкі ААТ «АФПК "Жлобінскі мясакамбінат"» скараціліся да 79,197 млн рублёў ($39,638 млн; 69,5% ад усіх абавязкаў, 73,9% ад кароткатэрміновых абавязкаў, 93,8% ад кароткачасовых запазычаньняў). Зь іх пазаабаротныя сродкі склалі 56,898 млн рублёў ($28,452 млн; 71,8% усіх сродкаў): асноўныя сродкі — 45,734 млн рублёў ($22,869 млн; 57,7% сродкаў, 80,4% пазаабаротных), адкладзены падатак — 10,289 млн рублёў ($5,145 млн; 18,1% пазаабаротных сродкаў). Абаротныя сродкі скараціліся да 22,299 млн рублёў ($11,151 млн; 28,2% сродкаў): таварныя запасы — 13,889 млн рублёў ($6,945 млн; 62,3% абаротных сродкаў), дэбіторская запазычанасьць — 4,902 млн рублёў ($2,451 млн; 22%). Пры канцы 2016 г. абавязкі прадпрыемства склалі 113,935 млн рублёў ($56,973 млн). Зь іх кароткатэрміновыя абавязкі — 107,207 млн рублёў ($53,609 млн; 94,1% усіх абавязкаў): кароткачасовыя запазычаньні — 84,432 млн рублёў ($42,22 млн; 74,1% усіх абавязкаў, 78,8% кароткачасовых абавязкаў), крэдыторская запазычанасьць — 22,315 млн рублёў ($11,159 млн; 20,8% кароткачасовых абавязкаў)[2].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • С.К. Кузьмянкоў (1990-я гады)
  • Сяргей Ткачук

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2016 год (1,9998 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 4 кастрычніка 2017 г.
  2. ^ а б А.В. Казачок. Аўдытарскае заключэньне незалежных аўдытараў (ПУП «АўдытБудКансалтынг») за 2016 год (частка 1) (рас.) // ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат», 3 жніўня 2017 г. Праверана 4 кастрычніка 2017 г.
  3. ^ Крамы (рас.) // ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат», 2017 г. Праверана 4 кастрычніка 2017 г.
  4. ^ Аўдытарскае заключэньне незалежных аўдытараў (ПУП «АўдытБудКансалтынг») за 2016 год (частка 2) (рас.) // ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат», 3 жніўня 2017 г. Праверана 4 кастрычніка 2017 г.
  5. ^ Ірына Асташкевіч, Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Смачна і якасна // Зьвязда : газэта. — 31 траўня 2012. — № 102 (27217). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьпіс цэнаў (рас.) // ААТ «АФПК «Жлобінскі мясакамбінат», 1 кастрычніка 2017 г. Праверана 4 кастрычніка 2017 г.