Жлобінская швейная фабрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 52°53′28″ пн. ш. 30°2′26″ у. д. / 52.89111° пн. ш. 30.04056° у. д. / 52.89111; 30.04056

«Жлобінская швейная фабрыка»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 студзеня 1961 (59 гадоў таму)
Заснавальнікі Камбінат побытавага абслугоўваньня Жлобіна
Разьмяшчэньне Жлобін (Гомельская вобласьць, Беларусь)
Ключавыя фігуры Сьвятлана Баброўская
Галіна лёгкая прамысловасьць
Прадукцыя дзіцячае адзеньне
Абарачэньне Red Arrow Down.svg2,847 млн рублёў (2016 г.; $1,424 млн)
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg170 тыс. рублёў (2016 г.; $85 тыс.)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg35 тыс. рублёў (2016 г.; $17,5 тыс.)
Лік супрацоўнікаў 224 (2017 г.)[1]
Матчына кампанія «Беллегпрам» (Менск)
Аўдытар Аляксандар Дваракоўскі (в. Азершчына, Рэчыцкі раён)

«Жлобінская швейная фабрыка» — дзяржаўнае швейнае прадпрыемства Беларусі па вырабе дзіцячага адзеньня, заснаванае ў студзені 1961 году ў Жлобіне (Гомельская вобласьць). Месьціцца ў Жлобіне па адрасе: вул. Пятроўскага, д. 17. На 2017 г. мела секцыі па продажы ў крамах Віцебска, Гомеля і Магілёва, 2 уласныя крамы «Францішка» ў Жлобіне і Менску ў гандлёвым цэнтры «Е-Сіці» (вул. Дзянісаўская, д. 8).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 1961 году Жлобінскую швейную фабрыку заснавалі на аснове арцелі «Аб'яднаная праца», створанай у 1945 годзе і перададзенай камбінату побытавага абслугоўваньня 30 верасьня 1960 году. На пачатку на фабрыцы шылі працоўнае і школьнае адзеньне, курткі для хлопцаў і нагавіцы. Пазьней перайшлі на выраб дзіцячага адзеньня. У 2011 г. прыбытак склаў 1,2 млрд рублёў ($214 тыс.). На травень 2012 г. фабрыка наймала каля 300 супрацоўнікаў, зь іх 27 мужчынаў. Звыш 25% супрацоўнікаў складалі вучні мясцовага ліцэя. Месячны заробак швачкі складаў 2,27 млн рублёў ($271). Рэнтабэльнасьць перавышала 22%. Фабрыка вырабляла дзіцячую вопратку (камізэлькі, нагавіцы, пінжакі), вытворчае адзеньне (гарнітуры і халаты) і пасьцельную бялізну[2]. У 2013 г. налічвалася 270 супрацоўнікаў, якія вырабілі 84 тыс. адзінак адзеньня.

На 31 сьнежня 2016 г. сродкі ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» склалі 2,02 млн рублёў ($1,01 млн). Зь іх абаротныя сродкі — 1,213 млн рублёў ($606,6 тыс.; 60% сродкаў): дэбіторская запазычанасьць — 657 тыс. рублёў ($328,5 тыс.; 54% абаротных сродкаў), таварныя запасы — 517 тыс. рублёў ($258,5 тыс.; 42,6%)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Акцыянэрам(рас.) // ААТ «Жлобінская швейная фабрыка», 2017 г. Праверана 5 кастрычніка 2017 г.
  2. ^ Ірына Асташкевіч, Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Сукенкі для сапраўдных прынцэс // Зьвязда : газэта. — 31 траўня 2012. — № 102 (27217). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]