Жатэц
| Жатэц | |||
|
| |||
| Першыя згадкі: | 1004[1] і 1052[2] | ||
| Краіна: | Чэхія | ||
| Кіраўнік: | Радзім Лайбл[d][3] | ||
| Плошча: |
| ||
| Вышыня: | 233 м н. у. м. | ||
| Насельніцтва: |
| ||
| Паштовы індэкс: | 438 01 | ||
| Нумарны знак: | U | ||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°19′39″ пн. ш. 13°32′47″ у. д. / 50.3275° пн. ш. 13.54639° у. д.Каардынаты: 50°19′39″ пн. ш. 13°32′47″ у. д. / 50.3275° пн. ш. 13.54639° у. д. | ||
Жатэц на мапе Чэхіі Жатэц | |||
| https://www.mesto-zatec.cz/ | |||
Жа́тэц (па-чэску: Žatec) — горад у Чэхіі, месьціцца ва Усьцецкім краі. Стаіць на рацэ Огржа. Жатэц вядомы больш чым 700-гадовай традыцыяй вырошчвання высакароднага хмелю гатунку Жатэц, які выкарыстоўваецца некалькімі броварнымі заводамі. Жатэц і жатэцкі хмель былі ўлучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 2023 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая пісьмовая згадка пра Жатэц датуецца 1004 годам і месьціцца ў лацінскай хроніцы Тытмара Мэрзэбурскага. У 1248 годзе Жатэц упершыню набыў статус гораду. У 1265 годзе ён атрымаў прывілеі каралеўскага гораду ад караля Атакара II[6]. У XVI стагодзьдзі ў месьце налічвала 5 тысяч жыхароў, таму ён уважаўся як адзін з самых густанаселеных гарадоў каралеўства. У 1827 годзе быў пабудаваны мост праз раку, які стаў першым ланцуговым мостам у Багеміі[6].
З пачатку гусіцкіх войнаў у 1419 годзе да Трыццацігадовай вайны горад стаяў на баку гусітаў, але пасьля бітвы на Белай гары 1620 году большая частка чэскіх жыхароў пакінула горад[6]. Ён заставаўся этнічна нямецкім ажно да 1945 году, калі немцы былі выгнаны з сваіх дамову. 3 чэрвеня 1945 году 5 тысяч мужчынаў зь ліку судэцкіх немцаў з Жатцу былі сагнаныя на гарадзкі пляц, і прынамсі 763 чалавекі былі забітыя. Паводле ацэнак, колькасьць ахвяраў, забітых чэхаславацкімі вайскоўцамі падчас маршу, а таксама ў Жатцу падчас і пасьля маршу, дасягае 2 тысяч чалавек[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ^ а б в Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005 (чэс.): 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ^ а б https://www.mesto-zatec.cz/mesto/aktualne/zatec-ma-nove-vedeni-mesta-starostou-je-radim-laibl-3300cs.html
- ^ Český statistický úřad Malý lexikon obcí České republiky – 2017 — Český statistický úřad, 2017.
- ^ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 (чэс.) — Praha: ČSÚ, 2025.
- ^ а б в «Historie». Město Žatec.
- ^ «Czech Town Divided over How to Commemorate 1945 Massacre». Der Spiegel.