Жан Батыст Жазэф Фур’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Жан Батыст Жазэф Фур’е
Jean Baptiste Joseph Fourier
Fourier2.jpg
Нарадзіўся 21 сакавіка 1768(1768-03-21)[1][2][3][4][5][6][7]
Асэр, Францыя
Памёр 16 траўня 1830(1830-05-16)[1][2][3][4][5][6] (62 гады)
Парыж
Навуковая сфэра матэматыка, фізыка
Месца працы Вышэйшая нармальная школа, Політэхнічная школа (Парыж)[8] і Grenoble Alpes University[d]
Альма-матэр Нармальная школа[d][8]
Навуковы кіраўнік Жазеф Луі Лагранж[d][9]
Вучні Іаган Петэр Густаў Лежон Дзірыхле[d]
Вядомы як вынаходнік шэрагаў Фур’е, пераўтварэньня Фур’е й закону Фур’е
Узнагароды і прэміі

Жан Батыст Жазэф Фур’е (па-француску: Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Асэр, Францыя16 траўня 1830, Парыж) — францускі матэматык і фізык, больш за ўсё вядомы за вынаходзтва шэрагаў Фур’е і іхняга прыкладаньня да задачаў цеплаабмену й вібрацыі. Пераўтварэньне Фур’е й закон Фур’е, якія таксама была названы ў ягоны гонар. Фур’е таксама звычайна прыпісваюць адкрыцьцё парніковага эфэкту[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фур’е нарадзіўся ў Асэры ў сям’і краўца. Жазэф застаўся сірацінай у васьмігадовым узросьце. Ён быў рэкамэндаваны Біскупствам Асэру на атрыманьне адукацыі ў Бэнвэніста ў манастыры Сьвятога Марка. Пасьля навучаньня Жазэф прасунуўся ў войска, дзе стаў вайсковым лектарам па матэматыцы. Ён прымаў актыўны ўдзел у ягоным ўласным раёне ў прасоўваньні францускай рэвалюцыі, за што быў узнагароджаны пасадай ў 1795 годзе ў Вышэйшай нармальнай школе, а пасьля пасадаў у катэдры Політэхнічнай школы.

Фур’е пайшоў з Напалеонам Банапартам у ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ў 1798 годзе, за што быў пасьля прызначаны на пасаду губэрнатара Ніжняга Эгіпту й сакратаром Эгіпецкага інстытуту. Ён таксама напісаў некалькі матэматычных працаў для эгіпецкага інстытуту, які Напалеон стварыў у Каіры, з мэтай паслабленьня ангельскага ўплыву на Ўсходзе. Пасьля брытанскай перамогі й капітуляцыі французаў пад камандваньнем Жак-Франсуа дэ Мэну ў 1801 годзе, Фур’е вярнуўся ў Францыю, дзе быў прызначаны прэфэктам Ізэру. У гэтыя часы ён зрабіў свае экспэрымэнты на распаўсюд цяпла.

У 1806 годзе ён пакінуў пасаду ардынарнага прафэсара ў Політэхнічнай школе, таму што Напалеон адправіў яго ў Грэнобль. Ён быў заменены на Сымэона Пуасона. Фур’е пераехаў у Ангельшчыну ў 1816 годзе. Пазьней ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1822 годзе яму ўдалося з дапамогай Жана Батыста Жазэфа Дэлямбра стаць сталым сакратаром Францускай акадэміі навук. У 1830 годзе ён быў абраны замежным чальцом Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук.

Фур’е лічыў, што цела, загорнутае ў цёплую коўдру ёсьць вельмі карысна для здароўя. Ён памёр у 1830 годзе, калі ў гэтым стане ён спатыкнуўся й зваліўся зь лесьвіцы ў сваім доме[11]. Фур’е быў пахаваны ў Пэр-Ляшэз могілках у Парыжы, магіла ўпрыгожана эгіпецкім матывам, каб адлюстраваць ягонае становішча ў якасьці сакратара Каірскага інстытуту. Ягонае імя ёсьць адным з 72 імёнаў, напісаных на Эйфэлевай вежы.

Навуковыя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118684310 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  4. ^ а б SNAC — 2010.
  5. ^ а б Парыская мэдычная акадэмія — 1820.
  6. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  7. ^ Bargeton R., Bougard P., Clère B. L. і інш. Les Préfets du 11 ventôse an VIII au 4 septembre 1870: Répertoires nominatif et territorialISBN 2-86000-064-X
  8. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  9. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997.
  10. ^ Cowie, J. (2007). «Climate Change: Biological and Human Aspects». Cambridge University Press. p. 3. ISBN 978-0-521-69619-7
  11. ^ «Fourier, Joseph (1768-1830)». Science World Wolfram.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Жан Батыст Жазэф Фур’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў