Перайсьці да зьместу

Жаночая нацыянальная баскетбольная асацыяцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночая нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
Жаночая нацыянальная баскетбольная асацыяцыя
Від спорту баскетбол
Заснаваная 24 красавіка 1996
Першы сэзон 1997
Колькасьць камандаў 15
Краіна ЗША
WNBA.com

Жано́чая нацыяна́льная баскетбо́льная асацыя́цыя (па-ангельску: Women’s National Basketball Association) — прафэсійная жаночая баскетбольная ліга ў ЗША. На сёньня ліга зьмяшчае 15 клюбаў, але ў 2030 годзе іхняя колькасьць павялічыцца да 18-ці. Сядзіба кіраўніцтва лігі месьціцца ў Мангэтане. Асацыяцыя была заснаваная 24 красавіка 1996 году як жаночы аналяг Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, першы гульнёвы сэзон пачаўся ў 1997 годзе. Регулярны сэзон доўжыцца з траўня па верасень, і кожная каманда за гэты час гуляе 44 матчы. Восем найлепшых камандаў незалежна ад канфэрэнцыі прасоўваюцца ў плэй-оф, які завяршаецца фінальнай сэрыяй у кастрычніку. Матч усіх зорак пладзіцца ў сярэдзіне сэзону ў ліпені. Ліга таксама ладзіць штогадовы міжсэзонны турнір, вядомы як Кубак камісара. ЖНБА ёсьць актыўным сябрам арганізацыі ЗША-Баскетбол[1], якая вызнаецца Міжнароднай фэдэрацыяй баскетболу як кіроўны орган баскетболу ў ЗША.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]