Жанна Барэ
Жанна Барэ | |
фр. Jeanne Barret | |
![]() | |
Род дзейнасьці | Падарожніца, батаніца |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 ліпеня 1740 |
Месца нараджэньня | Ля Камэль, Бургундыя, Каралеўства Францыя |
Дата сьмерці | 5 жніўня 1807 |
Месца сьмерці | Брэст, Брэтань, Францыя |
Месца пахаваньня | |
Занятак | батанічка, падарожніца-дасьледніца, натураліст, дамашняя працаўніца |
Вядомая як | першая жанчына, якая зьдзейсьніла кругасьветнае падарожжа |
Псэўданімы | Jean Baré |
Жáнна Барэ (па-француску: Jeanne Barret; 27 ліпеня 1740, Ля Камэль, Бургундыя, Каралеўства Францыя — 5 жніўня 1807, Брэст, Брэтань, Францыя) — француская падарожніца, першая жанчына, якая зьдзейсьніла кругасьветнае падарожжа[2]. Батаніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1766 годзе яна, перапрануўшыся мужчынам і называючы сябе Жанам Барэ, нанялася служкай да вядомага францускага батаніка Філібэра Камэрсона, які неўзабаве пасьля гэтага павінен быў адправіцца ў кругасьветнае падарожжа з экспэдыцыяй Бугенвіля. Падчас экспэдыцыі Барэ праяўляла незвычайную адвагу, а да таго ж добрыя веды ў батаніцы дапамаглі Камэрсону[3].
Паводле адной з вэрсіяў, таямніца Барэ заставалася не раскрытай да вострава Таіці, дзе ў ёй выкрылі жанчыну тубыльцы. Паводле іншай вэрсіі, Камэрсон ведаў праўду пра свайго памочніка ад самага пачатку і ўзяў Барэ з сабой у ролі палюбоўніцы, а выкрытая яна была карабельным лекарам[4].
Паводле запісаў ў карабельным дзёньніку Бугенвіля, пасьля выкрыцьця было нялёгка ўтрымліваць матросаў ад замахаў на гонар і годнасьць жанчыны. Верагодна, па гэтай прычыне Барэ ўсё ж высадзілі на высьпе Маўрыкій, і ў Францыю яна вярнулася толькі праз некалькі гадоў ужо на іншым караблі[5].
На Маўрыкіі яна заставалася асыстэнткай Камэрсона (ягоны стары сябар і калега П’ер Пуаўр быў інтэндантам выспы) да яго сьмерці ў 1773 годзе. Яна адкрыла там карчму, а затым пабралася з францускім вайскоўцам, зь якім і вярнулася ў сваю родную вёску Сэнт-Алей, такім чынам завяршыўшы сваё кругасьветнае плаваньне[6].
У 2012 годзе новы гатунак кветкі Solanaceae, адкрыты ў Паўднёвай Амэрыцы, быў названы ў ейны гонар - Solanum baretiae[7].
У ейны гонар 26 красавіка 2018 году названыя горы (горы Барэ) на Плютоне[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.sudouest.fr/2016/11/14/dordogne-l-incroyable-histoire-de-jeanne-barret-la-premiere-femme-a-avoir-fait-le-tour-du-monde-2568081-726.php?nic
- ^ Alexandrine Civard-Racinais, Le Voyage de Jeanne Barret, Belin Éducation, 2024 (ISBN 979-10-358-3255-1).
- ^ Michèle Kahn, La Clandestine du voyage de Bougainville, Éditions Le Passage, 2014 (ISBN 978-2-84742-229-0).
- ^ Benoît Heimermann, Femmes des pôles: dix aventurières en quête d’absolu, Italie, Éditions Paulsen, 2015, 195 p., ISBN 978-2-916552-58-3, p. 21-22.
- ^ Olivier Grandjean, Quelques femmes célèbres de Bourgogne, Vievy, Editions de l'Escargot Savant, 2010, 247 p. (ISBN 978-2-918299-30-1), p. 94.
- ^ Olivier Grandjean, Quelques femmes célèbres de Bourgogne, Vievy, Editions de l'Escargot Savant, 2010, 247 p. (ISBN 978-2-918299-30-1), p. 94.
- ^ Sophie Miquel, Nicolle Maguet, «Du nouveau sur Jeanne Barret aux Archives nationale de l'île Maurice», dans Bulletin de la Société historique et archéologique du Périgord, 2020, tome 147, 2e livraison, p. 191-208.
- ^ Sophie Miquel, Nicolle Maguet, «Du nouveau sur Jeanne Barret aux Archives nationale de l'île Maurice», dans Bulletin de la Société historique et archéologique du Périgord, 2020, tome 147, 2e livraison, p. 191-208