Жалобныя какаду
| Жалобныя какаду | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Атрад | Папугаепадобныя |
| Сямейства | Какаду |
| Род | Жалобныя какаду |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Calyptorhynchus | |
Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з крумкача. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэньне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жывуць у Аўстраліі і Тасманіі.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.
Размнажэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гняздуюцца ў дуплах дрэваў, пасьцілаюць дно трэскамі.
Утрыманьне ў няволі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У хатнім утрыманьні сустракаюцца рэдка. Здольнасьць да навучаньня «гутарковай мовы» разьвіваецца слаба. Ўтрымліваюць іх аматары прыроды ў асноўным за прыгожую афарбоўку апярэньня.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Жалобныя какаду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў