Перайсьці да зьместу

Жаклін Пфайфэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаклін Пфайфэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася6 лютага 1995(1995-02-06)[1][2][3] (31 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяскелетаністка

Жаклі́н Пфа́йфэр (па-нямецку: Jacqueline Pfeifer), у дзявоцтве Лёлінг (ням. Lölling; нар. 6 лютага 1995 году) — нямецкая скелетаністка. Чэмпіёнка сьвету. У час калі Пфайфэр не бярэ ўдзел у спаборніцтвах па скелетоне, яна працуе ў фэдэральнай паліцыі Нямеччыны[5].

Пфайфэр, яшчэ пад дзявочым прозьвішчам Лёлінг, пачала браць удзел у заездах Міжкантынэнтальнага кубка ў 2011 годзе. Да этапаў Кубка сьвету далучылася ў сэзоне 2015—2016 гадоў. У тым сэзоне Лёлінг пяць разоў узьнімалася на подыюм, заняўшы другое месца ў агульным заліку Кубка сьвету[6]. Спартоўка атрымала сваю першую перамогу на этапе Кубку сьвету ў Альтэнбэргу ў сэзоне 2016—2017 гадоў. У 2017 годзе перамагла на чэмпіянаце Эўропы і сьвету[7]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году здабыла срэбны мэдаль, саступіўшы Лізі Ярналд, якая паўтарыла сваю перамогу 2014 году. У чэрвені таго ж году Пфайфэр атрымала Срэбны ляўровы ліст ад фэдэральнага прэзыдэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера[8] . На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году не дала рады, асабліва праваліўшы чацьвертую спробу, у выніку фінішаваўшы на 8-м радку.

  1. Olympedia (анг.) — 2006.
  2. BSD Portal (ням.)
  3. DOSB database (ням.)
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1201827663 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. Media Guide Athletes: Skeleton — Innsbruck (AUT). International Bobsleigh and Skeleton Federation (13.12.2017). Архіўная копія ад 22.12.2017 г.
  6. Standings (Women's Skeleton) (2015/2016) (World Cup). International Bobsleigh and Skeleton Federation. Архіўная копія ад 01.02.2020 г.
  7. BMW IBSF World Cup (Winterberg) (Women's Skeleton). International Bobsleigh and Skeleton Federation (15.01.2017). Архіўная копія ад 24.12.2017 г.
  8. Silbernes Lorbeerblatt und Verdienstorden. Bundespräsidialamt.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Бачына на Міжнароднай фэдэрацыі бобслэя і скелетону.