Ерэванскі каньячны завод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзін з каньячных цэхаў ЕКЗ

Ерэванскі каньячны завод — вядучае прадпрыемства Армэніі па вытворчасьці алькагольных напояў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядзе сваю гісторыю ад заводу, заснаванага ў 1887 годзе купцом першай гільдыі Нерсесам Таіранцам (Таіравым), а з 1898 перайшоўшага да Мікалая Шустава (спачатку ў арэндзе, у 1900 выкуплены).

У 1948 годзе, у сувязі з рэарганізацыяй Ерэванскага вінна-каньячнага заводу (гэтак у канцы 1940-х зваўся былы шустаўскі завод) у Ерэванскі вінны камбінат, цэх выкуркі каньячнага сьпірту і каньячны цэх былі аб’яднаны ў самастойны Ерэванскі каньячны завод, вылучаны на асобны балянс Ерэванскага віннага камбінату.

У 1953 годзе пасьля завяршэньня будаваньня і пераезду ў новы будынак пачынаецца самастойная гісторыя Ерэванскага каньячнага заводу. З 1953 па 1991 год ЕКЗ быў адзіным заводам, што манапольна выпускаў армянскі каньяк. Астатнія заводы Армэніі займаліся выкуркай і вытрымкай сьпіртоў, купаж якіх ажыцьцяўляў ЕКЗ. Менавіта тут вырабляўся розьліў знакамітых на ўвесь сьвет армянскіх каньякоў: ардынарных (трох-, чатырох- і пяцігадовых) і марачных («Адборны», «Юбілейны», «Армэнія», «Дзьвін», «Ерэван», «Сьвяточны», «Наіры», «Васпуракан» і «Ахтамар»). У 1991 манаполія ЕКЗ на выпуск каньякоў была ліквідавана.

Больш 20 гадоў (з 1948 па 1973 год) галоўным тэхнолягам ЕКЗ быў Маркар Седракян, Герой Сацыялістычнай Працы, Рыцар дэгустацыі (Францыя, 1972 г.).

У 1998 годзе ЕКЗ быў прыватызаваны і ўвайшоў у склад міжнароднай групы «Pernod Ricard». Сума ўгоды — $30 млн.

Зь ініцыятывы ЕКЗ у красавіку 1999 году быў уведзены новы Стандарт Рэспублікі Армэнія «Армянскі каньяк», цьвёрда рэглямэнтуючы вытворчасьць гэтага напою.

На тэрыторыі заводу знаходзіцца гісторыка-музэйны комплекс, у якім экспануюцца ўзоры армянскіх каньякоў АРАРАТ, якія складаюць адмысловы летапіс армянскага каньякаробства. Таксама ў ім знаходзіцца «бочка міру»: унікальная бочка, закладзеная ў 2001 годзе з нагоды візыту сустаршыняў Менскай групы АБСЭ, у якой захоўваецца сьпірт 1994 году, што сымбалізуе дату падпісаньня перамір’я ў Карабаскім канфлікце.

Прадукцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЕКЗ — безумоўны лідэр па аб’ёме вытворчасьці і экспарце армянскіх каньякоў. Валодае прыкладна 60% агульна-армянскіх запасаў каньячных сьпіртоў розных тэрмінаў вытрымкі. У сучасную лінейку прадукцыі ЕКЗ уваходзяць:

  • «3 зоркі» — вытрымка 3 гады
  • «5 зорак» — вытрымка 5 гадоў
  • «Ані» — вытрымка 6 гадоў
  • «Адборны» — вытрымка 7 гадоў
  • «Ахтамар» — вытрымка 10 гадоў
  • «Васпуракан» — вытрымка 15 гадоў
  • «Наіры» — вытрымка 20 гадоў
  • «Арменія» — вытрымка 20 гадоў
  • «Дзьвін» — вытрымка 10 гадоў[1].

ЕКЗ таксама валодае запасамі эксклюзыўных марак каньякоў, якія разьліваюцца па адмысловым заказе і недаступныя ў раздробнай сетцы: «Эрэбуні» — 25 гадоў, «Кілікія» — 30 гадоў, «Спарапет» — 40 гадоў і «Ноеў Каўчэг» — 70 гадоў вытрымкі.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каньяк вытворчасьці ЕКЗ пастаўляецца ў 25 краінаў сьвету. У 47 краінах зарэгістраваны таварныя знакі ЕКЗ.
  • Чатыры гады запар марка «Арарат» ганаравалася ў Расеі ў намінацыі «Тавар году». Усяго на сёньняшні дзень ЕКЗ мае: 115 залатых, 48 срэбных і 8 бронзавых мэдалёў.
  • Паводле легенды, любімым каньяком Ўінстана Чэрчыля быў пяцідзесяціградусны «Дзьвін» вытворчасьці ЕКЗ[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]