Перайсьці да зьместу

Енінг дэ Боо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Енінг дэ Боо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся22 студзеня 2004(2004-01-22)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяшорт-трэкіст, канькабежац

Е́нінг дэ Боо (па-нідэрляндзку: Jenning de Boo; нар. 22 студзеня 2004 году) — нідэрляндзкі канькабежац на кароткай трасе. Прызэр зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 году.

Пачаў займацца канькабежным спортам у родным Гронінгену, але хутка пераключыўся на шорт-трэк[2]. Хлопец сумяшчаў два гэтыя віды спорту, акрамя гэтага таксама браў удзел у спаборніцтвах па ролікавым катаньні на нацыянальным узроўні ў Нідэрляндах. Дэ Боо пасьпеў выступіць на юнацкіх Алімпійскіх гульнях, перш чым на сталай аснове пераключыўся толькі на канькабежны спорт. Спартовец дэбютаваў на Кубку сьвету ў лістападзе 2023 году на авальным стадыёне Мэйдзі-Хакайда-Такачы ў Японіі, дзе фінішаваў дзясятым у забегу на 1000 мэтраў[3]. На сваім дэбютным чэмпіянаце Эўропы 2024 году ў Гээрэнвээне дэ Боо сьвяткаваў перамогу ў забегу на 500 мэтраў, быў другім на дыстанцыі 1000 мэтраў і фінішаваў у тройцы ў камандным спрынце. У лютым на сваім першым чэмпіянаце сьвету на асобных дыстанцыях у Калгары ўзяў срэбны мэдаль у камандным спрынце. Праз год таксама станавіўся прызэрам чэмпіянату сьвету на асобных дыстанцыях ды ўзяў залаты мэдаль у спрынце на чэмпіянаце Эўропы.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году дэ Боо заваяваў срэбныя мэдалі ў забегах на 500 і 1000 мэтраў. Абодва разы ён браў удзел у адным забегу зь пераможцам амэрыканцам Джорданам Столцам[4][5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]