Дзёрдзь Шпіро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Д’ёрдзь Шпіро»)
Дзёрдзь Шпіро
György Spiró
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 красавіка 1946 (77 гадоў)
Будапэшт
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, эсэіст, перакладчык
Гады творчасьці 1974 — цяперашні час
Жанр п’еса, раман, эсэ
Мова вугорская мова[1], чэская мова[2], польская мова[2] і расейская мова[2]
Прэміі прэмія Кошута (2006)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Дзёрдзь Шпіро (па-вугорску: György Spiró; 4 красавіка 1946) — вугорскі пісьменьнік, драматург, эсэіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын інжынэру з Мішкальцу, што на ўсходзе Вугоршчыны. У 1970 годзе скончыў Будапэшцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці славянская літаратура й дадатковыя напрамкі — журналістыка й сацыялёгія. Потым працаваў як радыёжурналіст, з 1971 па 1978 гады ўзначальваў замежную рэдакцыю найвялікшага вугорскага выдавецтва «Корвіна». У 1978—1981 гадох быў супрацоўнікам Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў АН Вугоршчыны.

Выбраныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1974 «Галерэя» (Kerengő) — раман
  • 1977 «Гісторыя» (História) — вершы
  • 1981 «Пад знакам Ікс» (Az Ikszek) — гістарычны раман пра Польшчу XIX ст.
  • 1983 «Ашуканец» (Az imposztor) — гістарычная драма на польскім матэрыяле
  • 1986 «Курыныя галовы» (Csirkefej) — п’еса, Нацыянальная прэмія крытыкі
  • 1990 «Прышэлец» (A Jövevény) — раман
  • 2005 «Няволя» (Fogság) — гістарычны раман аб лёсе Рымскай імпэрыі; Прэмія Мілана Фюшта
  • 2007 «Прах» (Prah) — п’еса
  • 2007 «Мэсіі» (Messiások) — гістарычны раман; Цэнтральнаэўрапейская літаратурная прэмія «Ангелус»
  • 2010 «Вясновая выстава» (Tavaszi tárlat) — раман аб пачатку кадараўскага рэжыму

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі