Д’ёрдзь Далаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Д’ёрдзь Далаш
György Dalos
Gyoergy Dalos 180311 leipzig.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 верасьня 1943 (76 гадоў)
Будапэшт
Дзеці Anna Dalos[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, гісторык
Гады творчасьці 1985 — цяпер
Жанр раман, навэля
Мова вугорская мова[1]
Значныя творы 1985 (1983),
Мэлянхолія супраціву (1989)
Прэміі Ляйпцыская кніжная прэмія (2010)
Узнагароды

Д’ёрдзь Далаш (па-вугорску: György Dalos; нарадзіўся 23 верасьня 1943 году) — вугорскі пісьменьнік і гісторык. Піша на вугорскай і нямецкай мове.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што ягоны бацька памёр у 1945 годзе ў канцлягеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой сусьветнай вайны. З 1962 па 1967 зьяўляецца студэнтам гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Пасьля навучаньня вярнуўся ў роднае места Будапэшт і пачаў працу ў музэі.

« Мае студэнцкія гады былі вялікім расчараваньнем савецкай сыстэмай менавіта на ўзроўні штодзённасьці. У той жа час для мяне была вельмі вялікая, калі можна сказаць, чалавечая неспадзеўка, — гэта проста рускія, зь якімі я пазнаёміўся. Памятаю, я яшчэ быў артадаксальным камуністам, і першымі, хто мне растлумачыў, што савецкая рэчаіснасьць, гэта не тое, завошта выдае яе прапаганда, былі мае рускія сябры. »

Інтэрвію на радыёстанцыі «Рэха Масквы», 9 ліпеня 2006

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі Далаша перакладзены й выдадзены ў Ангельшчыне, Францыі, Даніі, Швэцыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расеі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША й Галяндыі. Ляўрэат некалькіх ўзнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльбэрта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзыдэнта Вугорскай Рэспублікі (2000).

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1983 «1985» — сіквэл раману Джорджа Оруэла «1984». Раман пачынаецца са сьмерці Вялікага Брату й адлюстроўвае прамежкавы пэрыяд паміж 1984 годам і больш аптымістычнае будучыняй. Адбываецца адыход ад артадаксальна-таталітарнай сыстэмы, зьмена кіруючых колаў і атрымліваецца амаль перамога Эўразіі над паветранымі сіламі Акіяніі.
  • 1990 «Абразаньне» (A körülmetélés)
  • 1993 «Пралетары Ўсіх Краін, Я прашу прабачэньні! (апошні жарт Усходняга блёку)» (Proletarier aller Lander, entschuldigt mich!(Ende des Ostblockwitzes))
  • 1996 «Госьць з будучыні» (Vendég a jövőből) — гісторыя аднаго каханьня пра адносіны Ганны Ахматавай і сэра Ісая Бэрліна.
  • 1999 «Сховішча Бога» (Der Gottsucher)
  • 2004 «Вугоршчына ў арэхавай шкарлупіне. Гісторыя маёй краіны» (Ungarn in der Nusschale. Geschichte meines Landes)
  • 2006 «Сьмерць балатонскай брыгады» (Die Balaton Brigade)
  • 2006 «1956: Вугорскае паўстаньне» (1956: Aufstand in Ungarn)
  • 2007 «Новае мастацтва» (Jugenstil)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Д’ёрдзь Далашсховішча мультымэдыйных матэрыялаў