Дэў (армянская міталёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дэў (па-армянску: դև) — у армянскай міталёгіі добры ці злы дух[1]. Апісваецца ў мітах, легендах і казках як волат зь вялізарнай галавой на плячах і вачамі памерам з гліняныя збаны ці талеркі (некаторыя дэвы — аднавокія), што спалучалі часам у сваім вобразе і рысы жывёл[2]. Дэў можа быць як добрым, так і злым — усе дэвы падзяляюцца на белых і чорных, прытым колер не заўсёды адпавядае характару (г. зн. белы можа быць і злым, а чорны — добрым). У легендах чараўнікі былі здольныя прымусіць дэва ўсяліцца ў цела чалавека[3].

З добрых дэваў вядомыя аралезы і ўрваканы, са злых — алы, айсы, чывалы і вішапы. Такія духі, як хадж, ставяцца да людзей нэўтральна ў міталёгіі. Аблічча кожнага дэва адрозьніваецца — напрыклад, пэ́рыкі прымаюць аблічча як прыгожых жанчын, так і асьліх, якія жывуць у руінах[4].

У казцы Аванэса Туманяна «Райская кветка» дэў зьяўляецца вартавым райскай кветкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tashjian, Virginia A. (ed.) (2007). The Flower of Paradise and Other Armenian Tales. Marshall, Bonnie C. (trans.). Libraries Unlimited. pp. 27. ISBN 9781591583677.
  2. ^ М. А. Ананікян Мифы Армении — Центрполиграф, 2010. — 371 с — ISBN 5457026736.
  3. ^ K. Ishkol Kerovpian: Mythologie der vorchristlichen Armenier. In: Hans Wilhelm Haussig (Hrsg.): Götter und Mythen der kaukasischen und iranischen Völker (= Wörterbuch der Mythologie. Abteilung 1: Die alten Kulturvölker. Band 4). Klett-Cotta, Stuttgart 1986, ISBN 3-12-909840-2, S. 109
  4. ^ М. А. Ананікян Мифы Армении. — Центрполиграф, 2010. — 371 с. — ISBN 5457026736

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]