Дэрык Ўайт
Дэрык Ўайт | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | гульнёвы абаронца | |
Рост: | 196 см | |
Вага: | 91 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 2 ліпеня 1994[1] (31 год) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
29, драфт НБА 2017 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Бостан Сэлтыкс | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2016—2017 | Каларада Бафалас[d] | |
2017—2022 | Сан-Антоніё Спэрз | |
2022— | Бостан Сэлтыкс | |
Статыстыка на NBA.com |
Дэрык Ўайт (па-ангельску: Derrick White; нар. 2 ліпеня 1994 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Бостан Сэлтыкс» з НБА. У складзе зборнай ЗША рабіўся алімпійскім чэмпіёнам 2024 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уайт быў адным з 60 пэрспэктыўных гульцоў, запрошаных на драфт НБА 2017 году[4]. У выніку ён быў абраны пад 29-м нумарам клюбам «Сан-Антоніё Спэрз», 6 ліпеня 2017 году падпісаўшы кантракт з «шпорамі»[5]. 18 кастрычніка 2017 году баскетбаліст запачаткаваў кар’еру ў НБА, выйшаўшы з лаўкі запасных у матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[6]. На пэўны час гулец высылаўся ў лігу разьвіцьця НБА, дзе здабыцьця гульнёвай практыкі.
14 красавіка 2018 году спартовец дэбютаваў у плэй-оф НБА, выйшаўшы з лаўкі на матч супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і зарабіўшы 7 пунктаў[7]. Толькі ў канцы году набраў добрую форму, некалькі разоў абнаўляўчы асабістыя рэкорды паводле колькасьці назьбіраных пунктаў. 18 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Дэнвэр Нагетс» у матчы плэй-оф паклаў на свой рахунак 36 пунктаў і вывеў «Сан-Антоніё» наперад у сэрыі ў першым раундзе[8]. 21 сьнежня 2020 году «шпоры» абвесьцілі аб складаньні новай угоды з Ўайтам на чатыры гады і заробкам за гэты час у 73 мільёны даляраў[9], аднак 10 лютага 2022 году гулец быў абменены ў «Бостан Сэлтыкс».
У новым клюбе баскетбалістам асноўнага складу стаў толькі з сэзону 2022—2023 гадоў. Ўайт выйшаў у стартавым складзе ў 70 гульнях і зьявіўся ўва ўсіх 82 гульнях рэгулярнага сэзону, у выніку ў траўні 2023 году быў улучаны ў склад зборнай усіх зорак абароны НБА[10]. 18 сакавіка 2024 году гулец зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл з 22-а пунктамі, 10-ю падборамі і 10-ю перадачамі ў пераможным зь лікам 119:94 матчы супраць «Дэтройт Пістанз»[11]. У красавіку ў матчы плэй-оф супраць «Маямі Гіт» паклаў на свой рахунак 38 пунктаў[12]. Разам з камандай стаў пераможцам НБА. 1 ліпеня 2024 году Ўайт падпісаў новы кантракт з «Сэлтыкс» тэрмінам на чатыры гады і на суму ў 125,9 мільёнаў даляраў[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Derrick White // FIBA database
- ^ а б в г Basketball Reference (анг.)
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ Rooney, Pat (29.04.2017). «Derrick White to represent CU at NBA draft combine». Buff Zone.
- ^ Schad, Matt (6.07.017). «Spurs sign 2017 first round pick Derrick White». NBA.
- ^ «Aldridge’s double-double leads Spurs by Timberwolves, 107-99». ESPN.
- ^ «Durant, defending champ Warriors get defensive, beat Spurs». ESPN.
- ^ Delgado, Dane (19.04.2019). «Derrick White scores 36 points as Spurs take 2-1 lead vs. Nuggets». NBC Sports.
- ^ «Spurs sign Derrick White to four-year, $73M contract extension». NBC Sports.
- ^ «Jaren Jackson Jr. headlines 2022-23 Kia NBA All-Defensive teams». NBA.
- ^ Sampson, Peter (18.03.2024). «Derrick White’s first career triple-double has teammates, Celtics fans hyped». ClutchPoints.
- ^ Krivitsky, Bobby (29.04.2024). «Derrick White Stars, Porzingis Exits, Celtics Push Heat to Brink of Elimination». Sports Illustrated.
- ^ «Sources: Celtics, Derrick White agree to $126M extension». ESPN.