Дэн Сяопін
| Дэн Сяопін | |
| па-кітайску: 邓小平 | |
| | |
|---|---|
| 28 чэрвеня 1981 — 9 лістапада 1989 | |
| Папярэднік | Хуа Гофэн[d] |
| Наступнік | Цзян Цзэмінь |
| 8 сакавіка 1978 — 22 чэрвеня 1983 | |
| Папярэднік | Чжоў Эньлай[d] |
| Наступнік | Дэн Інчао[d] |
| 6 чэрвеня 1983 — 21 сакавіка 1990 | |
| Наступнік | Цзян Цзэмінь |
| 28 верасьня 1956 — сакавік 1967 | |
| студзень 1975 — красавік 1976 | |
| 21 ліпеня 1977 — 2 лістапада 1987 | |
| верасень 1956 — жнівень 1966 | |
| Наступнік | Ху Яабан[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 22 жніўня 1909[1][2][3][…] |
| Памёр | 19 лютага 1997[4] (87 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Чжан Сіюань[d], Цзінь Вэін[d] і Чжа Лінь[d] |
| Дзеці | Дэн Пуфан[d], Дэн Нань[d], Дэн Ронг[d][5] і Дэн Чжыван[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Дэн Сяопін (па-кітайску: 邓小平; 22 жніўня 1904 году — 19 лютага 1997 году) — дзяржаўны, палітычны і вайсковы дзяяч Кітаю. Палітык-рэфарматар, дзяяч Камуністычнай партыі Кітаю, але аніколі не займаў пасады кіраўніка краіны, пры гэтым быўшы фактычным кіраўніком Кітаю з канца 1970-х да пачатку 1990-х гадоў. Успадкаваўшы зьнішчаны сацыяльнымі і палітычнымі канфліктамі Кітай пасьля культурнай рэвалюцыі, Дэн стаў ядром другога пакаленьня кітайскіх кіраўнікоў. Ён стаў інструмэнтам укараненьня новага мысьленьня, распрацаваў прынцып «сацыялізму з кітайскай спэцыфікай», стаў ініцыятарам эканамічных рэформаў у Кітаі і зрабіў краіну часткай сусьветнага рынку. Ён заклаў грунт да эканамічнага разьвіцьця Кітаю, што дазволіла краіне атрымаць рэпутацыю краіны з самай хуткарослай эканомікай у сьвеце.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў правінцыі Сычуань. На пачатку 1920-х гадоў навучаўся і працаваў у Францыі. 3 1924 году сябра кампартыі Кітаю. У 1925—1927 гадоў навучаўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі (1934—1936). У час антыяпонскага супраціву ў 1937—1945 гадах кіраваў баявымі апэрацыямі.
3 1952 году неаднаразова займаў пасаду намесьніка прэм’ера Дзяржаўнага савету КНР. У 1977—1980 гадах быў начальнікам Генштаба Народна-вызваленчай арміі. У 1983—1990 гадоў быў старшынём Цэнтральнага ваеннага савета КНР, то бок быў фактычным вайскаводам усяго войска. 3 1945 сябра ЦК КПК, у 1956—1966 гадоў генэральны сакратар ЦК партыі. Рэпрэсаваны ў часы культурнай рэвалюцыі.
Пасьля 1978 году фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на эканамічныя рэформы, будашніцтва сацыялізму з кітайскай спэцыфікай. Вывеў Кітай з руінаў «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку заходніх інвэстыцыяў, нармалізацыі стасункаў Кітаю з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рынкавых рэформаў ва ўмовах захаваньня сацыялістычнай ідэалёгіі і дзяржаўнага кантролю, што прывяло краіну да эканамічнага буму. У 1990 году пакінуў дзяржаўныя пасады, але захаваў ролю духоўнага лідэра КНР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 974. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
- ↑ Deng Xiaoping // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Deng Xiaoping // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ abART
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 946. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Раманоўскі І. Ф. Дэн Сяапін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0