Дэйвід Эдўард Г’юз
Дэйвід Эдўард Г’юз | |
анг. David Edward Hughes | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 16 траўня 1831[1][2][3][4] |
---|---|
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія[d] |
Дата сьмерці | 22 студзеня 1900[1][5][2][3][4] (68 гадоў) |
Месца сьмерці | Лёндан, Лёнданскае графства, Вялікабрытанія[d] |
Грамадзянства | ЗША ЗША[d] |
Месца вучобы | Spalding Hall[d] |
Занятак | музыка, вынаходнік, фізык і музыказнаўца |
Узнагароды | |
Дэйвід Эдўард Г’юз (па-ангельску: David Edward Hughes, 16 траўня 1831 — 22 студзеня 1900) — вядомы ангельскі амэрыканскі вынаходнік.
У 1838 г. перасяліўся ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе спачатку быў настаўнікам музыкі, потым заняўся натуральнымі навукамі і з 1851 г. выкладаў фізыку ў каледжы Бардстоўна (Кентукі). З 1853 г. Г’юз працаваў над вынаходніцтвам друкавальнага тэлеграфнага апарата. Ва ўдасканаленьні апарата яму дапамагаў Джордж Фэлпс (George May Phelps). У 1856 г. апарат Г’юза ўпершыню быў ужыты для сувязі Ўорчэстэра і Спрынгфілда ў Масачусэтсе. У 1860-х гадах апарат Г’юза атрымаў шырокае распаўсюджваньне па ўсёй Эўропе.
Г’юзу належыць таксама вынаходніцтва мікрафона (1877 г.), індуктыўных ваг і саномэтра. У гонар вынаходніка Лёнданскае каралеўскае таварыства заснавала мэдаль Г’юза, прысуджаецца з 1902 году.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117054771 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ SNAC — 2010.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэйвід Эдўард Г’юз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў