Дэвін Букер
| Дэвін Букер | ||
| Пазыцыя: | атакавальны абаронца | |
| Рост: | 198 см | |
| Вага: | 93 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 30 кастрычніка 1996[2][1] (29 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
13, драфт НБА 2015 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Фінікс Санз | |
| Нумар | 1 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2014—2015 | Кентукі Ўайлдкэтс[d] | |
| 2015— | Фінікс Санз | |
| Статыстыка на NBA.com | ||
Дэвін Букер (па-ангельску: Devin Booker; нар. 30 кастрычніка 1996 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Фінікс Санз» з НБА. Чатырохразовы ўдзельнік матчу ўсіх зорак НБА, двойчы абіраўся ў зборную ўсіх зорак НБА і ёсьць найлепшым бамбардзірам «Санз» за ўвесь час. У складзе зборнай ЗША здабываў залатыя мэдалі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 і 2024 гадоў. Ёсьць сынам былога баскетбаліста Мэлвіна Букера.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 чэрвеня 2015 году Букер быў абраны клюбам «Фінікс Санз» пад 13-м нумарам на драфце НБА 2015 году[4]. 13 ліпеня склаў з камандай кантракт пачаткоўца[5]. Дэбютаваў у НБА за два дні да свайго 19-годзьдзя, у матчы, які адкрыў сэзон «Санз», супраць «Далас Мавэрыкс». За 21 хвіліну гульні супраць тэхасцаў ён набраў 14 пунктаў, трапна пацэліўшы 6 кідаоў з 7-і зробленых[6]. 2 студзеня 2016 году Букер набраў рэкордны на той час 21 пункт ў матчы супраць «Сакрамэнта Кінгс», які скончыўся зь лікам 142:119[7]. 19 студзеня ён зарабіў 32 пункты ў матчы супраць «Індыяны Пэйсэрз», усталяваўшы рэкорд пачаткоўцаў «Санз» з шасьцю трохпунктавымі кідкамі. 3 сакавіка Букер набраў рэкордныя за кар’еру 34 пункты ў матчы супраць «Маямі Гіт», аднак клюб усё ж такі атрымаў паразу[8]. 10 сакавіка Букер здабыў рэкордныя 35 пунктаў у матчы супраць «Дэнвэр Нагетс», але зноў каманда саступіла супернірку. Ён стаў першым гульцом «Фінікс Санз», улучаным у каманду пачаткоўцаў НБА пасьля Амар’е Стадэмайра ў 2003 годзе[9].
24 сакавіка 2017 году супраць «Бостан Сэлтыкс» Букер стаў шостым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 70 пунктаў у гульні, стаўшы ў адзін шэраг з Ўілтам Чэмбэрленам, Дэйвідам Робінсанам, Дэйвідам Томпсанам, Элджынам Бэйларам і Кобі Браянтам. Гэта была 11-я гульня з 70 пунктамі ў баскетбаліста ў гісторыі НБА. Букер таксама паклаў на свой рахунак восем падбораў і шэсьць перадач за 45 хвілін гульні. 6 лістапада 2017 году Букер набраў 18 пунктаў у прайграным «Бруклін Нэтс» матчы, але тым самым набраў 3 тысячы пунткаў за кар’еру. Сэзоне 2017—2018 гадоў гулец некалькі разоў прапускаў матчы праз траўмы. 7 ліпеня 2018 году Букер падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Санз» на суму 158 мільёнаў даляраў[10][11]. 24 студзеня 2019 году спартовец стаў пятым наймаладзейшым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 5 тысяч пунктаў за кар’еру, пасьля Леброна Джэймза, Кевіна Д’юранта, Кармэла Энтані і Дўайта Гаўарда[12]. 22 студзеня 2021 году Букер набраў 8 тысяч пунктаў у матчы супраць «Дэнвэр Нагетс»[13][14].
У траўні 2021 году Букер упершыню згуляў у плэй-оф НБА, а разам з клюбам дакрочыў да фіналу, але «Фінікс Санз» у ім саступіў «Мілўокі Бакс». Па заканчэньні наступнага сэзону Букер упершыню быў улучаны ў зборную ўсіх зорак НБА[15]. 7 ліпеня 2022 году гулец пагадзіўся падоўжыць кантракт з «Санз» на чатыры гады за максымальную суму ў 224 мільёны даляраў[16]. 3 лютага 2025 году Букер пераўзышоў Ўолтэра Дэвіса паводле колькасьці пунктаў у гісторыі франшызы[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Devin Booker // FIBA database
- ↑ Devin Booker // https://www.olympedia.org/athletes/147360
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ «Suns Select Devin Booker In The First Round Of The 2015 NBA Draft». NBA.
- ↑ «Suns Sign First-Round Draft Pick Devin Booker». NBA.
- ↑ «Mavericks vs Suns». NBA.
- ↑ «Suns vs Kings». NBA.
- ↑ «Suns vs Heat». NBA.
- ↑ «Booker earns All-Rookie First Team honors». Bright Side Of The Sun.
- ↑ «Suns Sign Devin Booker to Max Contract Extension». NBA.
- ↑ «Devin Booker signs 5-year, $158M max extension with Suns». ESPN.
- ↑ Cunningham, Cody (24.01.2019). «Booker Becomes Fifth Youngest Player to Score 5,000 Career Points». NBA.
- ↑ «Jokic scores 31, Nuggets rally to beat Suns 130-126 in OT». ESPN.
- ↑ Argent, Rod (24.01.2021). «Center of the Sun: Suns struggle in Week 5, Booker out indefinitely». Bright Side Of The Sun.
- ↑ Rankin, Duane. «Phoenix Suns All-Star Devin Booker makes All-NBA first team, now $211M supermax eligible». AZ Сentral.
- ↑ «Suns’ Devin Booker signs 4-year supermax contract extension». NBA.
- ↑ Rankin, Duane (3.02.2025). «Devin Booker becomes Phoenix Suns all-time leading scorer». AZ Central.
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Мічыгане
- Баскетбалісты клюбу «Фінікс Санз»
- Баскетбалісты ЗША
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году