Дэйвід Кравіш
Выгляд
(Перанакіравана з «Дэвід Кравіш»)
| Дэйвід Кравіш | ||
| Пазыцыя: | цяжкі форвард, цэнтравы | |
| Рост: | 208 см[1][2] | |
| Вага: | 109 кг[1][1][2] | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 12 верасьня 1992[3][5][4] (33 гады) | |
| Альма-матэр: | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Унікаха | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2011—2015 | Каліфорнія Голдэн Бэарз[d] | |
| 2015—2016 | BC Nokia[d] | |
| 2016—2017 | Чарні Слупск[d] | |
| 2017—2018 | Цмокі-Менск | |
| 2018—2019 | Аўтадор | |
| 2019—2020 | Манрэса[d] | |
| 2020—2021 | Брозе Бамберг[d] | |
| 2021—2022 | Галатасарай[d] | |
| 2022— | Унікаха | |
Дэйвід Кравіш (па-ангельску: David Kravish, нар. 12 верасьня 1992 году, Джоліет, Іліной, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст гішпанскага клюбу «Ўнікаха». Амплюа — цэнтравы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Правёў 4 гады ва ўнівэрсытэце Каліфорніі, выступаючы за мясцовую студэнцкую каманду ў NCAA. Пасьля заканчэньня навучаньня цэнтравы пачаў прафэсійную кар’еру ў Эўропе, падпісаўшыся на год зь фінскай «Нокіяй». Потым выступаў у чэмпіянаце Польшчы, абараняючы колеры «Слупска». Дэйвід правёў 41 гульню ў польскай першасьці, набіраючы ў сярэднім 12,9 пунктаў і 8,1 падбораў за 26 хвілінаў. У 2017 годзе падпісаў кантракт з «Цмокі-Менск»[7], дзе згуляў толькі сэзон.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.easycredit-bbl.de/spieler/85d4ae7e-bdbb-4285-9ccc-14b978fbffae (ням.)
- 1 2 https://www.easycredit-bbl.de/spieler/48258 (ням.)
- 1 2 3 David Kravish // FIBA database
- 1 2 TBLStat.net
- 1 2 ACB.com
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ Сустракаем яшчэ аднаго новага гульца нашай мужчынскай каманды! Сайт Цмокі-Менск