Дыфірамб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дыфіра́мб (па-грэцку: διθύραμβος) — жанр антычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая песьня ў гонар багоў, найперш Бахуса. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду. Майстрам дыфірамбу быў старажытнагрэцкі паэт Піндар (VІ—V стст. да н. э.). У эўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора хвалебнага. Менавіта такімі пачуцьцямі прасякнуты верш М. Танка «Дыфірамб» (1950):

Табе складаю дыфірамб,
Пяро маё — таварыш верны,
Калі сягоньня ў час вячэрні
Зьвіняць лісты, як гулкі ямб.

Сёньня гэты тэрмін часьцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленьне залішняй, неапраўданай пахвальбы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]