Дынама Сіці Тырана
| Дынама Сіці | |
| Поўная назва | Klubi Sportiv Dinamo Tirana |
|---|---|
| Заснаваны | 3 сакавіка 1950 |
| Горад | Тырана, Альбанія |
| Стадыён | Сэльман Стэрмасі Умяшчальнасьць: 12 500 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2024—2025 | 4 месца |
Афіцыйны сайт | |
«Дынама Сіці» (па-альбанску: Dinamo City) — альбанскі футбольны клюб з гораду Тыраны. Заснаваны ў 1950 годзе. 18-разовы чэмпіён Альбаніі, 14-разовы ўладальнік Кубка Альбаніі. Гістарычна быў павязаны зь Міністэрствам унутраных справаў, а адным з галоўных супернікаў каманды ўважаецца клюб «Тырана».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Клюб быў афіцыйна заснаваны 3 сакавіка 1950 году Міністэрствам унутраных справаў Альбаніі ў час камуністычнага рэжыму дыктатара Энвэра Ходжы. З 1950 па 1953 гады клюб быў чэмпіёнам краіны чатыры гады запар[2]. За гэты час «Дынама» запісала на свой рахунак сэрыю з 25 перамог запар, што ёсьць рэкордам у альбанскім футболе[2]. У 1995 годзе каманда была перайменаваная ў «Алімпік», каб пазбавіцца ад «камуністычнага мінулага», але праз два гады клюб вярнуўся да сваёй першапачатковай назвы[3].
Пасьля таго, як у сэзоне 2005—2006 гадоў «Дынама» заняло трэці радок у турнірнай табліцы, новым трэнэрам быў прызначаны Фарук Сэйдыні, які ўважаўся за аднаго з найлепшых альбанскіх настаўнікаў футболу, аднак хутка ён быў звольнены. Улетку 2008 году пасаду дырэктара клюбу заняў Ілір Дая, а галоўным трэнэрам стаў аргентынскі Марсэлё Хавіер Сулета, які прывёз з сабою чатырох аргентынскіх гульцоў. Сулета пратрымаўся толькі першы кваліфікацыйны матч Лігі чэмпіёнаў супраць басьнійскага «Модрыча», пасьля чаго яго на пасадзе трэнэра замяніў Артан Мэрджышы, прычым толькі на адзін матч.
Далейшым трэнэрам «Дынама» быў прызначаны Златка Даліч, які пазьней ачоліў зборную Харватыі. Ён падпісаў з клубам двухгадовы кантракт, але не дапрацаваў у клюбе праз тое, што дынамаўцы двойчы саступілі ў пачатку сэзону 2008—2009 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў «Дынама» зноў стала чэмпіёнам краіны, атрымаўшы сваю 18-ю перамогу[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/fk-dinamo-tirana/mitarbeiterhistorie/verein/588
- 1 2 Europe's longest domestic winning streaks // UEFA, 14.01.2017 г. Архіўная копія ад 31.12.2017 г.
- ↑ Dinamo… lavdia e sportit drejt zhdukjes! // Albanian Free Press, 28.05.2017 г. Архіўная копія ад 02.07.2017 г.
- ↑ Dinamo kampione e Shqiperise per here te 18-te, dhe duke humbur // Albania Soccer, 21.04.2010 г. Архіўная копія ад 07.11.2017 г.