Дык Схооф
| Дык Схооф | |
| па-нідэрляндзку: Dick Schoof[1] | |
| | |
|---|---|
| 1 сакавіка 2013 — 16 лістапада 2018 | |
| Папярэднік | Эрык Акербоом[d] |
| Наступнік | Пітэр-Яап Аальбэрсбэрг[d] |
| 16 лістапада 2018 — 1 сакавіка 2020 | |
| Папярэднік | Роб Бэртолеэ[d] |
| Наступнік | Эрык Акербоом[d] |
| 1 сакавіка 2020 — 29 траўня 2024 | |
| Папярэднік | Сыбэ Рыдстра[d] |
| 2 ліпеня 2024 — 23 лютага 2026 | |
| Папярэднік | Марк Рутэ |
| Наступнік | Роб Етэн[d] |
| 2 ліпеня 2024 — 23 лютага 2026 | |
| Папярэднік | Марк Рутэ |
| Наступнік | Роб Етэн[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 8 сакавіка 1957[1] (69 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Дык Схооф (па-нідэрляндзку: Dick Schoof; нар. 8 сакавіка 1957 году) — нідэрляндзкі палітык, які зь ліпеня 2024 году па люты 2026 году займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачатак кар’еры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Схооф пачаў сваю кар’еру ў якасьці дарадцы па пытаньнях адукацыі ў Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Нідэрляндаў[4]. У 1988 годзе стаў дзяржаўным служачым у Міністэрстве адукацыі і навукі[5]. З 1996 году палітык займаў розныя кіроўныя пасады ў сфэры бясьпекі. Працаваў намесьнікам генэральнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі і бясьпекі[5]. Затым быў прызначаны галоўным дырэктарам Службы іміграцыі і натуралізацыі ў 1999 годзе[5][6]. Нідэрлянды адчувалі адносна вялікі прыток асобаў, якія шукалі прытулку ў выніку вайны ў Косаве, і ў арганізацыі была значная колькасьць запытаў. З 2010 па 2013 палітык займаў пасаду генэральнага дырэктара Міністэрства юстыцыі і бясьпекі[7].

У 2013 Схооф быў прызначаны нацыянальным каардынатарам па бясьпецы і барацьбе з тэрарызмам[8]. Ён дазволіў сваім супрацоўнікам сачыць за патэнцыйнымі тэрарыстамі ў сацыяльных сетках праз падробленыя профілі, не зважаючы на папярэджаньні з боку праўнікаў[7]. Пасьля зьбіцьця боінгу Малайзійсках авіялініяў у 2014 годзе, які зрабіў вылет з аэрапорту Схіпхол у Амстэрдаме, ён каардынаваў захады рэагаваньня на крызу, умацаваўшы адносіны з прэм’ер-міністрам Маркам Рутэ. Ён таксама адказваў за ўнутраную бясьпеку, разьвязваючы патаньні з ісламісцкай радыкалізацыі, гэтак і з залучэньнем байцоў ІДІЛ у Нідэрляндах[9]. Схооф ачольваў Службу агульнай выведкі і бясьпекі ў якасьці генэральнага дырэктара з 2018 па 2020 гады[8]. 1 сакавіка 2020 году ён заняў пасаду генэральнага сакратара Міністэрства юстыцыі і бясьпекі[10][11].
Пасада прэм’ер-міністра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Партыя свабоды Геэрта Вільдэрса перамагла на ўсеагульных выбарах у лістападзе 2023 году[12]. 16 траўня 2024 году гэтая партыя склала пагадненьне аб стварэньні правай кааліцыі з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю, Новым грамадзкім дагаворам і Фэрмэрска-грамадзянскім рухам[13]. У рамках перамоваў лідэры чатырох партыяў дамовіліся, што аніхто зь іх ня будзе займаць пасаду прэм’ер-міністра[14]. Схооф быў вылучаны на пасаду прэм’ер-міністра 28 траўня 2024 году партыямі кааліцыі[15]. Ён быў прыведзены да прысягі 2 ліпеня каралём Вілемам-Аляксандрам. Схооф, такім чынам, стаў першым незалежным палітыкам, які заняў пасаду прэм’ер-міністра пасьля Корта ван дэр Ліндэна, які займаў гэтую пасаду ў час з 1913 па 1918 гады[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Parlement.com (нід.)
- ↑ Kouwenhoven A., Versteegh K. Mister Veiligheid neemt alle ruimte (нід.) — NRC, 2015.
- ↑ Blacquière, Jan; Bovenkamp, Niels van den (28.05.2024). «Geboren katholiek, die door de jaren heen krasjes opliep. Wie is Dick Schoof, de beoogd premier?». Nederlands Dagblad
- ↑ «Dick Schoof zeer ervaren op gebied van justitie en asiel». NOS
- 1 2 3 Harreveld, Mark van; Verbeek, Julian (28.05.2024). «Dit weten we over Dick Schoof, de premierskandidaat van PVV, VVD, NSC & BBB». BNR Nieuwsradio.
- ↑ Adriaanse, Mark Lievisse (19.12.2019). «AIVD-baas Schoof gaat Justitie leiden». NRC.
- 1 2 Hofs, Yvonne (28.05.2024). «Dick Schoof: topambtenaar met rijke ervaring die steun en toeverlaat was van ministers en premier Rutte». de Volkskrant
- 1 2 «Dick Schoof». Follow the Moneyю
- ↑ «Former spy chief to become Dutch prime minister». Financial Times.
- ↑ Adriaanse, Mark Lievisse (19.12.2019). «AIVD-baas Schoof gaat Justitie leiden». NRC.
- ↑ «Dick Schoof vertrekt als directeur van de AIVD». Beveiliging Nieuws.
- ↑ Kabel, David (28.05.2024). «IJdele technocraat met enorm netwerk kan rekenen op vertrouwen van Wilders». Het Financieele Dagblad.
- ↑ «Coalitieakkoord bekend: partijen willen met 'hoop, lef en trots' problemen aanpakken». NOS.
- ↑ Goot, Edo van der (13.03.2024). «Wilders geeft premierschap op, leiders PVV, VVD, NSC en BBB niet in kabinet». NU.
- ↑ Kroet, Cynthia (29.05.2024). «Who is Dick Schoof and why did Geert Wilders choose him as new PM?». Euronews.
- ↑ «New Dutch Cabinet sworn in today 7 months after election». NL Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дык Схооф на Government.nl.