Дурацкі мат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Chess zhor 26.svg
Chess zver 26.svg
Chess rdl45.svg Chess ndd45.svg Chess bdl45.svg Chess d45.svg Chess kdl45.svg Chess bdd45.svg Chess ndl45.svg Chess rdd45.svg
Chess pdd45.svg Chess pdl45.svg Chess pdd45.svg Chess pdl45.svg Chess d45.svg Chess pdl45.svg Chess pdd45.svg Chess pdl45.svg
Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg
Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess pdd45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg
Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess pll45.svg Chess qdd45.svg
Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess d45.svg Chess pll45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg
Chess pll45.svg Chess pld45.svg Chess pll45.svg Chess pld45.svg Chess pll45.svg Chess d45.svg Chess l45.svg Chess pld45.svg
Chess rld45.svg Chess nll45.svg Chess bld45.svg Chess qll45.svg Chess kld45.svg Chess bll45.svg Chess nld45.svg Chess rll45.svg
Chess zver 26.svg
Chess zhor 26.svg
Канчатковая пазыцыя дурацкага мату
Дурацкі мат

Дура́цкі мат — найхутчэйшы магчымы мат, пастаўлены на другім ходзе шахматнай партыі.

У больш шырокім сэнсе дурацкі мат — мат візырам або (што радзей) афіцэрам па неабароненай дыяганалі h4-e1 або h5-e8 на пачатковым этапе партыі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дурацкі мат атрымаў сваю назву з-за вельмі недарэчнай (то бок «дурной») гульні белых. Нават сярод абсалютных навакоў мат здараецца надзвычай рэдка.

1.f2-f3 e7-e6

2.g2-g4 Фd8-h4×

Існуе восем адменаў дурацкага мату. Так, белыя могуць згуляць не f3, а f4. Або сьпярша пайсьці латнікам ня «f», а «g». Таксама й чорныя могуць пайсьці латнікам не на e6, а на e5.

Гуляючы за белых, дурацкі мат можна паставіць не раней за 3-і ход. Напрыклад: 1.d4 f5 2.e4 g5?? 3.Фh5×.

Аналягічныя ідэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падобныя матавыя пазыцыі могуць сустрэцца і ў пазьнейшых пазыцыях. Напрыклад, добра вядомая пастка ў Галяндзкай абароне здарылася ў гульні Фрэнка Мэлвіла супраць Юджына Дэлмара ў 1896 року:[1]

1. d4 f5 2. Аg5 h6 3. Аh4 g5 4. Аg3 f4
Чорныя апошнім ходам намерваюцца выйграть афіцэра, але…
5. е3
з ідэяй 6. Вh5× , базавая ідэя дурацкага мату.
5 …h5 6. Аd3?!
лепей 6. Ае2, аднак такім ходам белыя ставяць пастку.
6 …Лh6
абараняючыся ад 7. Аg6×, але…
7. В:h5+!
Белыя ахвяруюць візыра, каб прыбраць чорную ладзьдзю ад кантролю поля g6.
Л:h5 8. Аg6×.

Падобная ідэя сустракаецца ў абароне Оўэна: 1. e4 b6 2. d4 Аb7 3. Аd3 f5 4. ef А:g2 5. Вh5+ g6 6. fg Врf6?? 7. gh+ Врxh5 8. Аg6×.

У гамбіце Фрома: 1. f4 e5 2. fe d6 3. ed C:d6 4. Kf3 g5 5. h3?? (з мэтаю перашкодзіць 5…g4 лепей 5.d4 або 5.g3) Cg3×.

У турнірах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У базе зьвестак 365chess прысутнічаюць дзьве партыі ў афіцыйных турнірах, якія скончыліся дурацкім матам[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Teed vs. Delmar
  2. ^ 365Chess.com — Biggest Chess Games Database Online(анг.) 365Chess.com Праверана 10 сакавіка 2016 г.