Перайсьці да зьместу

Дуніт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуніт

Дуні́т[1] — інтрузійная ультраасноўная горная парода. Назоў паходзіць ад гары Дун (па-ангельску: Dun) у Новай Зэляндыі[2].

Дуніт амаль цалкам (больш чым на 85 %) складаецца з разнавіднасьці Алівіну — форстэрыту (Магну (Mg), крэмну (Si), тлену (O) — канцавы элемэнт: Mg2SiO4)[3]. Мае ў складзе невялікую колькасьць акцэсарнага хромшпінеліду (Cr, Mg, Fe, Al, O). Колер сьветла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Тэмпэратура плаўленьня форстэрыту незвычайна высокая пры атмасфэрным ціску, амаль 1900 °C. Шчыльнасьць — 3280[1] кг/м³. Звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сякучыя трубкі, сілы. З дунітам звычайна зьвязаныя радовішчы хромавых руд і плятыноідаў.

Дуніт выкарыстоўваецца ў вытворчасьці вогнетрывалых матэрыялаў. Дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытворчасьці.

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 261.
  2. ↑ Dunite. A rock classification type. mindat.org.
  3. ↑ Forsterite. A valid IMA mineral species - grandfathered. mindat.org.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дуніт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў