Перайсьці да зьместу

Дудзічы (Каленкавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дудзічы
лац. Dudzičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Каленкавіцкі
Сельсавет Дудзіцкі
Першыя згадкі XVI стагодзьдзе
Дата заснаваньня перад 1552 годам
Часавы пас
Каардынаты 52°10′55″ пн. ш. 29°21′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▼665 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2345
СААТА 3223818011
Нумарны знак 3
Дудзічы на мапе Беларусі ±
Дудзічы
Дудзічы
Дудзічы
Дудзічы
Дудзічы
Дудзічы

Дудзічы[1] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар Дудзіцкага сельсавету.

Дудзіцкія сяляне-даньнікі ў 1552 г.
Межы Дудзічаў у 1560 г.
Дудзічы і Стрэльск у рэестры 1670 г.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў апісаньні Мазырскага замку 1552 году. Паводле крыніцы, сяло Дудзічы належала да Даманавіцкай нядзелі[a] Мазырскай воласьці. Сямёра гаспадароў сяла Іван Чорны, Васіль брат яго, Астапка Хадыніч, Лявон Грыневіч, Сямён Туровіч, Макей Грыневіч, Яўхім Глядовіч выконвалі плацёжныя павіннасьці ды розныя работы на карысьць замку[3][b].

У рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 году[c] былі акрэсьленыя межы ўгодзьдзяў сяла Дудзічаў. Увесь грунт распасьціраўся ўздоўж на мілю, а ўпоперак на тры вярсты[6].

Надалей зьвесткі пра Дудзічы сустрэтыя ў рэестрах двайнога і трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году. У першым выпадку пан Міхал Антоні Аскерка, судзьдзя земскі мазырскі, з 14 дымоў у Дудзічах і Стрэльску выплачваў 14 злотых. У другім[d] мусіў выдаваць 21 злоты[e][8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дудзічы — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9].

У парэформавы пэрыяд Дудзічы — адміністрацыйны цэнтар аднайменнай воласьці.

На 1909 год у сяле Дудзічы налічвалася 115 двароў з 672 жыхарамі, у 3 дварах маёнтку – 40 жыхароў[10].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дудзічы ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[11].

  1. ↑ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[2].
  2. ↑ С. В. Марцэлеў зблытаў сучасныя каленкавіцкія Дудзічы з Дудзічамі баранавіцкімі[4], сьцьвярджаючы, нібы ў 1518 г. кароль падараваў іх Я. Стэцковічу[5].
  3. ↑ Тэкст вядомы з актавай кнігі 1777 г., таму — польскамоўны.
  4. ↑ Тут пан Міхал названы судзьдзёй гродзкім мазырскім. С. Рыбчонак і У. Сьвяжынскі падалі яго за падсудка мазырскага[7].
  5. ↑ У адрозьненьне ад двайнога падымнага 1670 г., сумы трайнога пабору ня ўказаныя, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ↑ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190
  3. ↑ Архив Юго-Западной России. — Ч. 7. — Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 634
  4. ↑ Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. Исторические очерки / М. К. Любавский – Москва: Университетская типография, 1892. С. 616
  5. ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 546—547
  6. ↑ Архив ЮЗР. Ч. VIII. Т. V. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 477, 483
  7. ↑ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 202; Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш. – Мінск, 2002. С. 328
  8. ↑ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2295atv., 2297
  9. ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  10. ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 58
  11. ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)